зату́зацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Замучыцца, стаміцца ў якіх-н. клопатах, справах.

Ён зусім затузаўся з маладым канём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зату́зацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зату́заюся зату́заемся
2-я ас. зату́заешся зату́заецеся
3-я ас. зату́заецца зату́заюцца
Прошлы час
м. зату́заўся зату́заліся
ж. зату́залася
н. зату́залася
Загадны лад
2-я ас. зату́зайся зату́зайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зату́заўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зату́зацца сов.

1. изнемо́чь, изму́читься;

ён ~заўся з малады́м канём — он изму́чился с молоды́м конём;

2. перен. издёргаться;

зусі́м ~заўся чалаве́к — совсе́м издёргался челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зату́зацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Замучыцца, стаміцца ў якіх‑н. клопатах, справах. — Ты, чаго добрага, думаў таксама, што я мог бы і перавыхаваць іх, каб толькі захацеў?.. А я, брат, толькі там затузаўся дарма. Брыль.

зату́зацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць тузацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Змучыцца, стаміцца ў якіх‑н. клопатах, справах; затузацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

издёргаться перен., разг. сту́зацца, зату́зацца, знервава́цца, зму́чыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задёргаться

1. (о живом существе) зату́зацца, пача́ць ту́зацца; (затрястись) закалаці́цца, затрэ́сціся; (закорчиться) пача́ць ку́рчыцца;

2. (о части тела) зато́ргацца, пача́ць то́ргацца; (закорчиться) пача́ць крыві́цца; (начать передёргиваться) пача́ць паце́пвацца, пача́ць перасмы́квацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)