затка́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затку́ся затчо́мся
2-я ас. затчэ́шся затчаце́ся
3-я ас. затчэ́цца затку́цца
Прошлы час
м. затка́ўся затка́ліся
ж. затка́лася
н. затка́лася
Загадны лад
2-я ас. затчы́ся затчы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час затка́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затка́цца, ‑ткуся, ‑тчэшся, ‑тчэцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца тканым узорам. // перан. Зацягнуцца, пакрыцца чым‑н. Лес заткаўся смугою.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уставіцца пры тканні; уткацца. Нітка роўна заткалася.

3. Заседзецца за кроснамі. // Запрацавацца, стаміцца ткучы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затка́ться затка́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)