заста́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -та́вак, ж.

Малюнак на шырыню старонкі ў пачатку кнігі, раздзела.

|| прым. заста́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́стаўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́стаўка за́стаўкі
Р. за́стаўкі за́ставак
Д. за́стаўцы за́стаўкам
В. за́стаўку за́стаўкі
Т. за́стаўкай
за́стаўкаю
за́стаўкамі
М. за́стаўцы за́стаўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заста́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. заста́ўка заста́ўкі
Р. заста́ўкі заста́вак
Д. заста́ўцы заста́ўкам
В. заста́ўку заста́ўкі
Т. заста́ўкай
заста́ўкаю
заста́ўкамі
М. заста́ўцы заста́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заста́ўка ж., тип. заста́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́стаўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑ставак; ж.

Шчыт для затрымання вады, якая падае на кола вадзянога млына. Старое кола і застаўка, што пазелянелі ад часу і многа прапусцілі вады за свой век, стракацяць пасля рамонту новымі дошкамі. С. Александровіч.

•••

На ўсе застаўкі — на ўсю моц, з усёй сілы (хваліць, працаваць і пад.).

заста́ўка, ‑і, ДМ ‑ста́ўцы; Р мн. ‑ста́вак; ж.

Малюнак, звычайна на ўсю шырыню старонкі, перад пачаткам тэксту главы або разднела кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАСТА́ЎКА ў кніжнай графіцы,

невялікая кампазіцыя арнаментальнага або выяўл. характару, якая вылучае і ўпрыгожвае пачатак раздзела кнігі ці часопіса. Можа ўключаць назву раздзела, спалучацца з ілюстрацыяй і інш. У бел. рукапісных кнігах вядома з 11 ст. (Тураўскае евангелле. 11 ст.; Аршанскае евангелле, канец 12 — пач. 13 ст., і інш.). З. друкаваных кніг 16 ст. маюць рэнесансавыя рысы («Біблія» і «Апостал» Ф.Скарыны), 17—18 ст. — рысы барока і ракако (кнігі супрасльскай, Віленскай брацкай і інш. друкарняў). У сучаснай бел. кнізе ў З. адчувальны ўплыў старадрукаў і нар. мастацтва.

Застаўка з рукапісу 11 ст.
Застаўка з супрасльскіх друкаў 17 ст.
Застаўка з «Бібліі» Ф.Скарыны. 1518.

т. 7, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заста́ўка ж. (малюнак) Kpfleiste f -, -n; Bchdruckerleiste f (у кнізе); Vrschaubild n -(e)s, -bilder (на экране тэлевізара)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

флэш-заста́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. флэш-заста́ўка флэш-заста́ўкі
Р. флэш-заста́ўкі флэш-заста́вак
Д. флэш-заста́ўцы флэш-заста́ўкам
В. флэш-заста́ўку флэш-заста́ўкі
Т. флэш-заста́ўкай
флэш-заста́ўкаю
флэш-заста́ўкамі
М. флэш-заста́ўцы флэш-заста́ўках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заста́вка полигр. заста́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІНЬЕ́ТКА

(франц. vignette),

упрыгожанне ў кнізе або рукапісе; невял. малюнак або арнамент на пачатку (застаўка) ці ў канцы (канцоўка) тэксту.

т. 4, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)