заспа́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; -пі́ся; зак. (разм.).

Праспаць многа, больш чым звычайна.

Пасля лазні заспаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засплю́ся заспі́мся
2-я ас. заспі́шся заспіце́ся
3-я ас. заспі́цца заспя́цца
Прошлы час
м. заспа́ўся заспа́ліся
ж. заспа́лася
н. заспа́лася
Загадны лад
2-я ас. заспі́ся заспі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час заспа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заспа́цца сов., разг. заспа́ться;

ён сёння ~па́ўся — он сего́дня заспа́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.

Разм. Праспаць залішне доўга. Роза заспалася і прачнулася тады, калі на дварэ ўжо было зусім светла. Лынькоў. — Юра, Юрачка, уставай! Што ж гэта сёння ты так заспаўся? Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспа́ться сов., разг. заспа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

oversleep

[,oʊvərˈsli:p]

v., -slept, sleeping

праспа́ць, заспа́цца, заспа́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rozespać się

зак. разаспацца, заспацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zaspać

зак. заспацца; праспаць;

zaspać okazję перан. праспаць магчымасць (аказію)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

засыпа́цца I несов.

1. в разн. знач. засыпа́ться; см. засы́пацца;

2. страд. засыпа́ться; заноси́ться; см. засыпа́ць I

засыпа́цца II несов. засыпа́ться; см. заспа́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засы́пацца 1, ‑сы́плюся, ‑сы́плешся, ‑сы́плецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Трапіць куды‑н., у сярэдзіну чаго-н (пра што‑н. сыпкае). Пясок засыпаўся ў чаравікі. Снег засыпаўся за каўнер.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца або напоўніцца чым‑н. сыпкім. [Калодзеж] крыху засы́паўся зямлёй, і на дне яго вады было мала. Чорны.

3. чым. Разм. Мець чаго‑н. у вялікай колькасці. Год выдаўся добры. Можна засыпацца хлебам.., атрымаць шмат грошай... Паслядовіч.

засы́пацца 2, ‑сы́плюся, ‑сы́плешся, ‑сы́плецца; зак.

Разм. Аказацца выкрытым; пацярпець няўдачу ў якой‑н. справе. — Прыгадалася Надзя, Ціхан, Сяргей, многія другія... Як пройдзе для іх вобыск! Хоць бы ніхто не засыпаўся! М. Ткачоў. // Выявіць няўменне, няведанне ў чым‑н. Засыпацца на экзамене.

засыпа́цца 1, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да засы́пацца ​1.

2. Зал. да засыпа́ць ​1.

засыпа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да засы́пацца ​2.

засыпа́цца 3, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да заспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)