заспако́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.

1. каго-што. Зрабіць спакойным, супакоіць.

З. расхваляванага чалавека.

2. што. Суняць, зменшыць.

З. боль.

|| незак. заспако́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заспакае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспако́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заспако́ю заспако́ім
2-я ас. заспако́іш заспако́іце
3-я ас. заспако́іць заспако́яць
Прошлы час
м. заспако́іў заспако́ілі
ж. заспако́іла
н. заспако́іла
Загадны лад
2-я ас. заспако́й заспако́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заспако́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заспако́іць сов. успоко́ить; уте́шить;

з. дзіця́ — успоко́ить (уте́шить) ребёнка;

з. боль — успоко́ить боль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заспако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; зак., каго-што.

Развеяць чый‑н. неспакой, хваляванне, узбуджанасць; прывесці ў стан спакою; супакоіць. Азаркевіч захваляваўся, ён баяўся, каб .. [абсталяванне] не паіржавела, але стары яго заспакоіў, што нічога не здарыцца, бо ён сам упакоўваў. Гурскі. Старалася .. [Агата] перамагчы ўсе вялікія трывогі свае і заспакоіць неспакойнае сэрца. Чорны. // Суняць, зменшыць (смагу, боль і інш.). Пякучы боль і гнеў мы толькі помстай заспакоім, каб вораг больш не смеў таптаць наш край ніколі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспако́іць, заспако́йваць berúhigen vt; besänftigen vt;

заспако́іць боль die Schmérzen líndern [míndern]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заспако́ены успоко́енный; уте́шенный; см. заспако́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наталі́ць, -талю́, -то́ліш, -то́ліць; -то́лены; зак., што.

Задаволіць, заспакоіць (патрэбы, жаданні і пад.).

Н. смагу.

|| незак. наталя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспако́йваць несов. успока́ивать; утеша́ть; см. заспако́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уте́шить сов. уце́шыць, суце́шыць; заспако́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заспакае́нне, -я, н.

1. гл. заспакоіць.

2. Тое (той), што (хто) заспакойвае, радуе каго-н.

Знайсці сабе з. ў чым-н. Ты маё з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)