засла́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засла́ўскі засла́ўская засла́ўскае засла́ўскія
Р. засла́ўскага засла́ўскай
засла́ўскае
засла́ўскага засла́ўскіх
Д. засла́ўскаму засла́ўскай засла́ўскаму засла́ўскім
В. засла́ўскі (неадуш.)
засла́ўскага (адуш.)
засла́ўскую засла́ўскае засла́ўскія (неадуш.)
засла́ўскіх (адуш.)
Т. засла́ўскім засла́ўскай
засла́ўскаю
засла́ўскім засла́ўскімі
М. засла́ўскім засла́ўскай засла́ўскім засла́ўскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засла́ўскі засла́вский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАСЛА́ЎСКІ (Яўген Львовіч) (н. 24.5.1920, г. Александрыя Кіраваградскай вобл., Украіна),

бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1980). Канд. архітэктуры (1961). Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1949). У 1962—72 нам. гал. архітэктара Мінска. У 1973—85 у БелНДІПгорадабудаўніцтва. З 1960 адначасова выкладчык БПА. Асн. работы ў Мінску: будынак Бел. т-ва дружбы і​1 культ. сувязі з замежнымі краінамі (1956), праект планіроўкі і забудовы жылога раёна Чыжоўка (1964, у сааўт.).’ Адзін з аўтараў генпланаў (1965, 1980, 1983) і праекта дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1974), раённай планіроўкі Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай абл. (1977), схемы рассялення Беларусі (1981). Аўтар прац па архітэктуры і горадабудаўніцтве.

Тв.:

Минск: Послевоениый опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у сааўт.);

Что такое архигектура. Мн., 1978;

Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.);

Общественные центры городских населенных мест БССР (Опыт формирования, пробл. и направления развития). Мн., 1991.

т. 6, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заслаўскі Д. 10/562

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заслаўскі раён 1/196; 7/225, 232; 9/54, 147

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛА́ЎСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка БССР у 1924—59. Утвораны 17.7.1924 у складзе Мінскай акругі. Цэнтр — г.п. Заслаўе. У 1925 пл. 834 км2, 34 819 ж., 444 нас. пункты. Падзяляўся на 12 сельсаветаў, на 1.1.1941—10. З 20.2.1938 у Мінскай вобл. 8.8.1959 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Мінскага р-на.

т. 6, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛА́ЎСКІ ЗА́МАК.

Існаваў у 11—18 ст. у г. Заслаўе Мінскай вобл. Размяшчаўся на беразе р. Свіслач. Меў форму прамавугольніка (пл. каля 1,5 га). Першапачатковыя ўмацаванні пабудаваны на рубяжы 11—12 ст. Найб. значныя перабудовы праводзіліся ў 2-й пал. 13, у 14, 16 і, магчыма, у пач. 17 ст. Зафіксаваны сляды аднаўленчых работ пасля нападаў на горад у 1127 і 1434. У выніку ўсіх перабудоў вышыня вала да канца 16 ст. дасягала 8—9,5 м. Па вуглах замка размяшчаліся 4 бастыёны, 5-ы, паўкруглай формы, захаваўся каля паўд. курціны. Ад горада замак аддзяляўся шырокім ровам. З канца 16 ст. тэр. вакол замка была заліта вадой штучнага возера, утворанага з дапамогай плацін на рэках Свіслач і Чарніца, і замак ператварыўся ва ўмацаванне астраўнога тыпу. З 16 ст. тут размяшчалася рэзідэнцыя ўладальнікаў горада. У 1676 зах. палова замка перададзена Заслаўскаму кляштару дамініканцаў. У 18 ст. З.з. страціў сваё ваен. значэнне.

Ю.А.Заяц.

Заслаўскі замак. Рэканструкцыя В.Сташчанюка.

т. 6, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заслаўскі Я. В. 4/506; 8/323

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заслаўскі курганны могільнік 4/505, 506—507; 6/211; 7/286; 12/85

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заслаўскі Я. Л. 3/560; 4/506; 6/592; 7/220; 12/598

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)