заслані́цца, -ланю́ся, -ло́нішся, -ло́ніцца; зак.

Засланіць сябе чым-н.

З. рукой ад сонца.

|| незак. засланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заслані́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засланю́ся засло́німся
2-я ас. засло́нішся засло́ніцеся
3-я ас. засло́ніцца засло́няцца
Прошлы час
м. заслані́ўся заслані́ліся
ж. заслані́лася
н. заслані́лася
Загадны лад
2-я ас. заслані́ся заслані́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час заслані́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заслані́цца сов., в разн. знач. заслони́ться; (стать невидимым — ещё) закры́ться;

з. руко́й ад со́нца — заслони́ться (закры́ться) руко́й от со́лнца;

ме́сяц ~ні́ўся во́блакам — луна́ закры́лась о́блаком;

з. ад — уда́ру заслони́ться от уда́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; зак.

1. Засланіць сябе чым‑н. Засланіцца шчытом ад удару. Засланіцца рукой ад сонца.

2. Аказацца нябачным, заслоненым чым‑н. Адна жоўтая лапінка ўвесь час паказваецца праз лісце. Мільгне, на момант заслоніцца, а потым зноў ярка жаўцее, амаль свеціцца, як уначы агонь машыны. Кулакоўскі.

3. перан. Адысці на задні план. Раззбраенне польскага канвою, арышт Панаса, знікненне дзеда Талаша, жорсткая расправа палякаў у Вепрах — усё гэта адышло цяпер на другі план, засланілася ганусанскімі падзеямі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслони́ться заслані́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затми́ться

1. (заслониться) зацямні́цца, заслані́цца;

2. перен. заслані́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да засланіцца.

2. Зал. да засланяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zasłonić się

зак. засланіцца; прыкрыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

захілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

Засланіцца, загарадзіцца чым‑н. Пішчыкаў, жмурачыся ад сонца, насунуў фуражку, захіліўся казырком, як стрэшкай. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазахіна́цца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Захінуцца, засланіцца чым‑н. або за што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахінацца ад ветру каўнярамі. Пазахінацца за вуглы.

2. Закруціцца ў што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахінацца ў хусткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)