заско́к, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Адхіленне ад нормы ў паводзінах, думках.

Чалавек з заскокам.

Заскокі ў разважаннях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заско́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заско́к заско́кі
Р. заско́ку заско́каў
Д. заско́ку заско́кам
В. заско́к заско́кі
Т. заско́кам заско́камі
М. заско́ку заско́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заско́к, -ку м., в разн. знач. заско́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заско́к в разн. знач. заско́к, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заско́к, ‑у, м.

1. Разм. і спец. Выхад часткі, дэталі якога‑н. механізма з правільнага становішча; перакос, зачэпка. Заскок роліка: Заскок спружыны.

2. перан. Разм. Адхіленне ад нормы ў паводзінах, думках і пад. — Поўная вам дэмакратыя і незалежнасць... Толькі не рабіце заскокаў, не перагінайце. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kink [kɪŋk] n. (in)

1. пятля́; ву́зел

2. загі́б, загі́н; зало́м

3. завіто́к (валасоў)

4. infml заско́к; выкрута́сы, вы́верт (пра чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)