засале́нне, -я, н. (спец.).

Павышаная колькасць мінеральных солей у глебе, якія перашкаджаюць земляробству.

Барацьба з засаленнем глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засале́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. засале́нне засале́нні
Р. засале́ння засале́нняў
Д. засале́нню засале́нням
В. засале́нне засале́нні
Т. засале́ннем засале́ннямі
М. засале́нні засале́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засале́нне ср., спец. засоле́ние;

з. гле́бы — засоле́ние по́чвы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засале́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. засаляцца — засалі́цца.

•••

Засаленне глебы — працэс накаплення ў глебе мінеральных солей, якія перашкаджаюць земляробству.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАСАЛЕ́ННЕ ВОД,

тое, што Мінералізацыя вод.

т. 6, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСАЛЕ́ННЕ ГЛЕ́БЫ,

працэс назапашвання ў глебе лёгкарастваральных у вадзе солей у колькасцях, таксічных для с.-г. культур. Найб. развіта ва ўмовах засушлівага клімату пры цяжкім адтоку паверхневых і грунтавых вод. Адрозніваюць першаснае (прыроднае) і другаснае (антрапагеннае) З.г., якое выклікаецца парушэннем рэжымаў гідрамеліярацыі, асабліва ў паўд. зонах інтэнсіўнага арашэння. У пустыннай, паўпустыннай і сухастэпавай зонах фарміруюцца саланчакі, саланцы і саланчакаватыя глебы з рознай ступенню і тыпам засалення. На Беларусі З.г. пераважна лакальнае, мае антрапагенны характар (напр., у зоне дзеяння калійных камбінатаў Салігорска). Магчыма і прыроднае З.г. (напр., утварэнне карбанатных жалезіста-саланчакаватых дзярновых забалочаных глеб у некат. раёнах Палесся). З.г. ліквідуюць прамыўным паліваннем з штучным адвядзеннем грунтавых і прамыўных вод з дапамогай дрэнажу, хім. меліярацый, агратэхн., біял. і інш. прыёмаў.

Л.​В.​Круглоў.

т. 6, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

засоле́ние засале́нне, -ння ср.;

засоле́ние по́чвы засале́нне гле́бы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІНЕРАЛІЗА́ЦЫЯ ВОД,

1) агульная канцэнтрацыя мінер. рэчываў (солей) у прыродных водах. Выражаецца ў грамах на літр або ў праміле (%₀). Залежыць ад геахім. і геафіз. асаблівасцей тэр. вадазбору, літалагічнага складу ваданосных пластоў, кліматычных умоў і антрапагенных фактараў. З павелічэннем сухасці клімату павышаюцца М.в. і ўдзельная колькасць натрыю, сульфатаў і хларыдаў, памяншаецца ўдзельная колькасць кальцыю і карбанатаў. Паводле М.в. адрозніваюць воды прэсныя (да 1 г/л) і мінералізаваныя (больш за 1 г/л). Гл. таксама Мінеральныя воды.

2) Перавышэнне звычайнай канцэнтрацыі солей у прыродных водах пад уплывам прыродных або антрапагенных прычын (засаленне вод); від хімічнага забруджвання вод (пераважна паверхневых). Як і засаленне глебы, прычыняе гасп. і экалагічную шкоду.

т. 10, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гле́ба, ‑ы, ж.

1. Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расліннасць. // Такі пласт з пункту гледжання яго саставу, уласцівасцей і пад. Падзолістая глеба. Урадлівая глеба. Лёгкія глебы.

2. перан. Апора, аснова. Самакрытыка — тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. Колас.

•••

Засаленне глебы гл. засаленне.

Адчуць глебу пад нагамі гл. адчуць.

Выбіць глебу з-пад чыіх ног гл. выбіць.

Зандзіраваць глебу гл. зандзіраваць.

Расчысціць глебу для чаго гл. расчысціць.

Стаяць на цвёрдай глебе гл. стаяць.

Траціць глебу пад нагамі гл. траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНТРАЗАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. intra унутры + зона),

пашырэнне якога-н. ландшафту або кампанентаў прыроды на асобных участках, якія ствараюць заканамерныя ўкрапванні ў межах зон геаграфічных; асобны выпадак азанальнасці. Напр., сфагнавыя балоты ў тайзе і тундры, саланчакі ў зонах пустынь і стэпаў. Абумоўлена мясц. прычынамі (лакальнае засаленне або пераўвільгатненне горных парод і інш.).

т. 7, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)