ЗА́РЫНЬШ ((Zarin͎š) Карліс) (н. 6.7.1930, Рыга),

латышскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. Латвіі (1972), нар. арт. СССР (1976). Скончыў Латв. кансерваторыю (1960), з 1972 выкладае ў Латв. муз. акадэміі (праф. з 1983). З 1960 саліст Нац. оперы Латвіі. Сярод партый: Тотс («Іграў я, скакаў» І.Калніньша), Віжут («Банюта» А.Калніньша), Кангар («Агонь і ноч» Я.Медыньша), Рыгор («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тангейзер, Зігмунд («Тангейзер», «Валькірыя» Р.Вагнера), Радамес, Атэла, Манрыка («Аіда», «Атэла», «Трубадур» Дж.Вердзі), Рудольф, Калаф («Багема», «Турандот» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Пітэр Граймс («Пітэр Граймс» Б.Брытэна); сола тэнара ў рэквіемах В.А.Моцарта і Вердзі, «Месіі» Г.Ф.Гендэля, 9-й сімфоніі Л.Бетховена. Дзярж. прэмія Латвіі 1974.

т. 6, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́РЫНЬШ ((Zarin͎š) Маргерс) (н. 24.5.1910, г.п. Яўнпіебалга, Латвія),

латышскі кампазітар, пісьменнік. Нар. арт. СССР (1970). У 1929—33 вучыўся ў Латв. кансерваторыі. У 1940—50 муз. кіраўнік Маст. т-ра імя Я.Райніса ў Рызе. У муз. творчасці пераважае тэатр. стыхія, парадыйна-сатыр. вобразнасць, з 1960-х г. — рысы неакласіцызму. Сярод муз. твораў: оперы «Да новага берага» (1955), «Зялёны млын» (1958), «Опера жабракоў» (1964), «Цуд св. Маўрыкія» (опера-балет, 1975), «Опера на плошчы» (1970); араторыі «Валміерскія героі» (1950), «Махагоні» (1965); канцэрты для аргана і камернага арк. Concerte innocente (1969), Concerto triptichon (1972); вак. творы, хары, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар літ.-маст. твораў, у т.л. сатырыка-фантаст. рамана «Фальшывы Фауст, або Перапрацаваная і дапоўненая кулінарная кніга» (1973), «Містэрыі і хэпенінгі» (1975), зб. апавяданняў. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Латвіі 1958. На бел. мову асобныя літ. творы З. пераклаў А.Марціновіч.

Тв.:

Рус. пер. — Оптимистическая энциклопедия жизни. Л., 1986;

Календарь капельмейстера Коциня: Роман, повесть. М., 1987.

Літ.:

Курышева Т.А. Маргер Заринь. М,, 1980.

т. 6, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́РЫНЬ, Зарыньш (Zarins) Індуліс Аўгуставіч (н. 18.6.1929, Рыга), латышскі жывапісец. Нар. мастак Латвіі (1977), засл. дз. маст. Латвіі (1965). Чл.кар. АМ СССР (1967). Вучыўся ў АМ у Рызе (1952—58). Аўтар карцін на тэмы сучаснасці і гісторыка-рэв. зместу («Песня жніва», 1977, трыпціх «Салдаты рэвалюцыі», 1962—65, «Палі нашыя», 1980), партрэтаў («Т.Залькалн», 1976—77), нацюрмортаў («Нацюрморт майго дзядулі», 1962) і інш. Творам характэрны манументальнасць, строгая рытмічная арганізацыя кампазіцыі, эмацыянальнасць колеравага вырашэння.

І.Зарынь. Палі нашыя. 1980.

т. 6, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́РЫНЬ, Зарыньш (Zarins) Яніс Пятровіч (25.5.1913, г. Руіена, Латвія — 1993), латышскі скульптар. Нар. мастак Латвіі (1988), засл. дз. маст. Латвіі (1971). Вучыўся ў АМ у Рызе (1936—42). Развіваў традыцыі лат. манум. скульптуры. Аўтар партрэтаў («Рута», 1944), помнікаў («Змагарам рэвалюцыі 1905 г.», 1960), надмагілляў, дэкар. кампазіцый для садоў і паркаў («Раніца», 1958), кампазіцый («Думкі», 1938, «Элегія», 1967, «Вечнасць», 1970). Адзін са стваральнікаў мемар. ансамбля памяці ахвяр фашызму ў Саласпілсе (1967).

Л.Букоўскі, Я.Зарынь, А.Скарайніс. Саласпілскі мемарыял. Цэнтральная група. 1967.

т. 6, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)