Заронаўскае (воз.), гл. Заронава

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заро́наўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заро́наўскі заро́наўская заро́наўскае заро́наўскія
Р. заро́наўскага заро́наўскай
заро́наўскае
заро́наўскага заро́наўскіх
Д. заро́наўскаму заро́наўскай заро́наўскаму заро́наўскім
В. заро́наўскі (неадуш.)
заро́наўскага (адуш.)
заро́наўскую заро́наўскае заро́наўскія (неадуш.)
заро́наўскіх (адуш.)
Т. заро́наўскім заро́наўскай
заро́наўскаю
заро́наўскім заро́наўскімі
М. заро́наўскім заро́наўскай заро́наўскім заро́наўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЗАРО́НАВА, Заронаўскае возера,

на мяжы Віцебскага і Шумілінскага р-наў Віцебскай вобл., у бас. р. Шэвінка, за 12 км на У ад г.п. Шуміліна. Пл. 3,61 км², даўж. 7,6 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 13,5 м, даўж. берагавой лініі 21,3 км. Пл. вадазбору 147 км². Схілы катлавіны выш. 10—17 м (на зах. 5—10 м), разараныя, часткова пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя і пясчана-галечныя, месцамі супадаюць са схіламі, у залівах на З і У сплавінныя. Падводная ч. катлавіны падзяляецца на некалькі замкнёных глыбакаводных плёсаў. На ПдУ 5 астравоў агульнай пл. 3 га. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, уздоўж паўн. берагоў пясчана-галечнае з валунамі. Глыбакаводная зона глеістая. Упадаюць 10 ручаёў, у т. л. з воз. Княжно; на З выцякае р. Заронаўка. Уваходзіць у зону адпачынку Заронава.

т. 6, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)