зардзе́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

Стаць ярка-чырвоным, пачырванець.

Зардзелася ранішняя зара.

Зардзеліся шчокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зардзе́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зардзе́юся зардзе́емся
2-я ас. зардзе́ешся зардзе́ецеся
3-я ас. зардзе́ецца зардзе́юцца
Прошлы час
м. зардзе́ўся зардзе́ліся
ж. зардзе́лася
н. зардзе́лася
Загадны лад
2-я ас. зардзе́йся зардзе́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зардзе́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зардзе́цца сов. зарде́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зардзе́цца і заірдзе́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

1. Стаць ярка-чырвоным; пачырванець. Даніла прахапіўся, як толькі зардзеўся на ўсходзе малады вясновы ранак. Сабаленка. // Пачырванець ад сораму, хвалявання і пад. Зіна, пабачыўшы.. [Сяргея і Васіля], адразу зардзелася і разгублена забегала па пакоі, то падаючы крэслы, то выціраючы стол. Няхай. Заірдзелася ў Нямка правая шчака і задрыжалі, сцяліся пад рыжаватымі вусамі губы. Кулакоўскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучыцца сваім ярка-чырвоным колерам, паказацца (пра што‑н. ярка-чырвонае). Заірдзеліся між травы суніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарде́ться зардзе́цца, зачырване́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заірдзе́цца,

гл. зардзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зардзе́ць і заірдзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і зардзецца, заірдзецца. І лісце і травы Ад росаў зардзелі. Купала. Луг стрымана зардзеў чырванню маку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)