за́раснікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. за́раснікавы за́раснікавая за́раснікавае за́раснікавыя
Р. за́раснікавага за́раснікавай
за́раснікавае
за́раснікавага за́раснікавых
Д. за́раснікаваму за́раснікавай за́раснікаваму за́раснікавым
В. за́раснікавы
за́раснікавага
за́раснікавую за́раснікавае за́раснікавыя
за́раснікавых
Т. за́раснікавым за́раснікавай
за́раснікаваю
за́раснікавым за́раснікавымі
М. за́раснікавым за́раснікавай за́раснікавым за́раснікавых

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́раснік, -у, мн. -і, -аў, м.

Густа парослыя кусты, дрэвы.

Лазовы з.

|| прым. за́раснікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГАРО́ШАК (Vicia),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 150 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 11 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя гарошкі: валасісты — V. hirsuta, вузкалісты — V. angustifolia, кашубскі — V. cassubica, мышыны — V. cracca, зараснікавы — V. dumetorum, гарохападобны — V. pisiformis, плотавы — V. sepium, лясны — V. sylvatica, танкалісты — V. tenuifolia, чатырохнасенны — V. tetrasperma і 4 інтрадукаваныя (гарошак буйнакветны — V. grandiflora, нарбонскі — V. narbonensis, панонскі — V. pannonica, пацеркападобны, або франц. сачавіца, — V. ervilla) віды. Дзікарослыя віды трапляюцца ў лясах, на лугах, у хмызняках, уздоўж дарог, на пустках, у населеных мясцінах і як пустазелле; інтрадукаваныя вырошчваюць ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі і на доследных дзялянках. Да культ. відаў гарошку адносіцца і віка. Да роду гарошку іншы раз адносяць боб.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны са слабым узыходным, ляжачым, зрэдку прамастойным галінастым сцяблом Лісце парнаперыстаскладанае, з прылісткамі, вусікамі ці шчацінкамі. Кветкі адзіночныя або па 2—3 у пазухах лісця ці ў гронкападобных суквеццях. Вяночак рознага колеру (найчасцей сіні, фіялетавы, блакітны, пурпурны, бэзавы). Плод — струк на ножцы, лінейны ці падоўжаны, шматнасенны. Каштоўныя кармавыя, зернефуражныя, лек. меданосныя і дэкар. расліны, некат. віды – пустазелле.

Гарошак плотавы.

т. 5, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)