«ЗАРА́ДНА»

(«Zaradna», з 1941 «Беларус»),

рачная кананерская лодка Пінскай ваеннай флатыліі, якая ўдзельнічала ў абарончых баях на Беларусі і Паўн. Украіне ў пач. Вял. Айч. вайны. Пабудавана ў 1933—35 у Пінску, уваходзіла ў склад Пінскай флатыліі ВМФ Польшчы. Затоплена экіпажам 19.9.1939 у час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. Паднята сав. маракамі і пасля капітальнага рамонту (да 21.2.1941) перайменавана ў «Беларус», уключана ў Пінскую ваен. флатылію. Мела на ўзбраенні 2 гарматы і кулямёт, экіпаж каля 15 чал. У чэрв.вер. 1941 вяла баі з перадавымі часцямі вермахта ў Дняпроўска-Бугскім канале, на Прыпяці, Дзясне (участак Асцёр—Жукін у Чарнігаўскай вобл.) і Дняпры (Кіеўскі напрамак). Далейшы лёс карабля невядомы.

Р.К.Паўловіч.

Рачная кананерская лодка «Зарадна».

т. 6, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зара́дна-накапля́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зара́дна-накапля́льны зара́дна-накапля́льная зара́дна-накапля́льнае зара́дна-накапля́льныя
Р. зара́дна-накапля́льнага зара́дна-накапля́льнай
зара́дна-накапля́льнае
зара́дна-накапля́льнага зара́дна-накапля́льных
Д. зара́дна-накапля́льнаму зара́дна-накапля́льнай зара́дна-накапля́льнаму зара́дна-накапля́льным
В. зара́дна-накапля́льны (неадуш.)
зара́дна-накапля́льнага (адуш.)
зара́дна-накапля́льную зара́дна-накапля́льнае зара́дна-накапля́льныя (неадуш.)
зара́дна-накапля́льных (адуш.)
Т. зара́дна-накапля́льным зара́дна-накапля́льнай
зара́дна-накапля́льнаю
зара́дна-накапля́льным зара́дна-накапля́льнымі
М. зара́дна-накапля́льным зара́дна-накапля́льнай зара́дна-накапля́льным зара́дна-накапля́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)