зарабо́ткі, -каў мн. за́работки;

пайсці́ ў з. — пойти́ в за́работки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарабо́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зарабо́так зарабо́ткі
Р. зарабо́тку зарабо́ткаў
Д. зарабо́тку зарабо́ткам
В. зарабо́так зарабо́ткі
Т. зарабо́ткам зарабо́ткамі
М. зарабо́тку зарабо́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шаба́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто падраджаецца на прыватныя выгадныя заработкі.

Наняць шабашнікаў.

|| прым. шаба́шніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заро́бкі, -каў мн., разг., см. зарабо́ткі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарабо́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Плата за работу.

Месячны з.

Вялікі з.

2. мн. Праца па найме, звычайна часовая, па-за месцам пастаяннага жыхарства.

Ездзіць у заработкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазаземляро́бчы, ‑ая, ‑ае.

Які не адносіцца да земляробства. Пазаземляробчыя заработкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпадко́вы, -ая, -ае.

1. Які паявіўся, узнік непрадугледжана.

Выпадковая памылка.

В. госць.

Выпадковае знаёмства.

2. Які бывае не заўсёды, ад выпадку да выпадку.

Выпадковыя заработкі.

|| наз. выпадко́васць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаба́шнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто падраджаецца на прыватныя выгадныя заработкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарабо́так, ‑тку, м.

1. Плата за работу. Месячны заработак. □ Шахцёрам лягчэй стала працаваць, а заработак іх прыкметна павялічыўся. Кулакоўскі.

2. часцей мн. (зарабо́ткі, ‑аў). Праца па найму са здзельнай аплатай. Усю зіму ездзіў Даніла ў заработкі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыхо́дніцтва, ‑а, н.

Часовы адыход сялян з вёскі на пабочныя заработкі. Працаваць на адыходніцтве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)