запяка́ць гл. запячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запяка́ць несов. запека́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запя́каць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запя́каю запя́каем
2-я ас. запя́каеш запя́каеце
3-я ас. запя́кае запя́каюць
Прошлы час
м. запя́каў запя́калі
ж. запя́кала
н. запя́кала
Загадны лад
2-я ас. запя́кай запя́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час запя́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запяка́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запяка́ю запяка́ем
2-я ас. запяка́еш запяка́еце
3-я ас. запяка́е запяка́юць
Прошлы час
м. запяка́ў запяка́лі
ж. запяка́ла
н. запяка́ла
Загадны лад
2-я ас. запяка́й запяка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запяка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Саслаць, пасадзіць (у турму, астрог і пад.); запраторыць. — Куды б нас ужо запякалі цяпер, каб злавілі? Штрафною ротай не абышлося б. Брыль. [Максім:] А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў. Козел.

запяка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑ае.

Незак. да запячы ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запяка́ць bcken* vt; bräunen vt (падрумяніць, падсмажыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; запёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. што. Спячы, загарнуўшы ў цеста.

З. рыбу ў цесце.

2. Паставіць у напаленую печ, у духоўку для ўтварэння румянай скарынкі.

З. макароны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыніць пякучы боль, засадніць.

Моцна запякло.

|| незак. запяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запека́ть несов. запяка́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запяка́ць — запячы ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запячыся.

2. Зал. да запяка́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)