Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ЗАПАСНЫ́Х ЧА́СТАК.
Створаны ў 1960 у Віцебску на базе аўтарамонтнага з-да (дзейнічаў з 1949). З 1961 філіял Мінскага трактарнага завода, з 1995 у ВА «Мінскі трактарны завод». Асн. прадукцыя (1996): запчасткі і камплектуючыя вузлы для трактароў «Беларусь», тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ВАГОНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1871 у Мінску як чыгуначныя майстэрні. З 1927 з-д «Полымя рэвалюцыі», з 1931 вагонарамонтны з-д. У Вял.Айч. вайну частка абсталявання эвакуіравана ў Куйбышаўскую вобл. Аднавіў працу ў 1945, у 1953—54 рэканструяваны і пашыраны. Завод рамантуе пасажырскія вагоны, фарміруе колавыя пары пасажырскіх і грузавых паяздоў, вырабляе запчасткі для рухомага саставу чыгунак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1900 у Оршы як слясарныя майстэрні. З 1915 мех. і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 чыгуна- і медналіцейны з-д (выпускаў вентылятары і запчасткі да с.-г. машын). З 1960 спецыялізуецца на выпуску плоскашліфавальных станкоў. Асвоіў вытв-сць высокапрадукцыйных плоскашліфавальных станкоў высокай дакладнасці для хуткага шліфавання і станкоў для эл.-хім. шліфавання. Прадукцыя адзначана залатымі медалямі на міжнар. выстаўках.
вучэбна-прамысл. прадпрыемства ў 1859—1916 пры Горы-Горацкім земляробчым ін-це і рамесным вучылішчы. Меў 2 паравыя машыны (1872—73), лакамабіль (1879), вагранку для адліўкі чыгунных і жал. вырабаў (1863). Працавалі доменная печ на 50 пудоў чыгуну (1879), 9 розных станкоў (1884). Метал набывалі ў Маскве. Вырабляў веялкі, бароны «зігзаг», плугі, крупадзёркі, малатарні, прылады для млыноў, конныя веялкі, сарціроўкі, запчасткіс.-г. машын, пакоўкі для мастоў і інш. У 1895 працавала 66 чал., выраблена прадукцыі на 10,7 тыс.руб. У 1870—80-я г.з-д належаў да лепшых прадпрыемстваў Магілёўскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «СТРОМАЎТАЛІ́НІЯ», Гомельскі завод па вырабе абсталявання ў аўтаматычную лінію для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Засн. ў 1895 як рамонтна-мех. майстэрні «Рухавік» па рамонце лесапільных, маслабойных з-даў і млыноў. У 1920-я г.наз. «Рухавік рэвалюцыі», выпускаў с.-г. машыны. З 1930 спецыялізаваўся на рамонтных работах і вытв-сці запчастак для трактароў. У Вял.Айч. вайну эвакуіраваны ў г. Аткарск Саратаўскай вобл. Пасля аднаўлення ў Гомелі (1943—44) выпускаў тарфяныя машыны. З 1966 Гомельскі з-д тарфянога машынабудавання («Тарфмаш»). З 1983 сучасная назва. Асн. Прадукцыя (1997): абсталяванне і запчасткі для прадпрыемстваў прам-сці буд. матэрыялаў. Пастаўляе прадукцыю ў краіны СНД, супрацоўнічае з Фінляндыяй, Германіяй, Францыяй, Італіяй, Кубай, Сірыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ЗАВО́Д СЕЛЬГАСАБСТАЛЯВА́ННЯ.
Засн. ў г. Полацк Віцебскай вобл. ў 1927 як майстэрні. З 1930 с.-г. майстэрні. У Вял.Айч. вайну разбураны. У 1945 адноўлены як слясарна-мех.з-д. З 1947 ліцейна-мех.з-д. У 1953 здадзены ў эксплуатацыю цэх па вытв-сці чыгуннага ліцця. Пасля рэканструкцыі ў 1959—64 з-дсан.-тэхн. вырабаў і с.-г. інвентару. З 1967 ліцейна-мех.з-д. У 1975—90 галаўное прадпрыемства Полацкага ліцейна-мех.вытв. аб’яднання. З 1990 — сучасная назва. Асн. прадукцыя (2000): аўтапаілкі для буйн. раг. жывёлы і свіней, помпы для даільных установак, запчасткі да трактарных плугоў, чыгунныя фасонна-каналізацыйныя часткі, люкі для камунікацыйных калодзежаў, запорная арматура, сякеры, чыгуннае ліццё для печаў і інш.