запро́шваць гл. запрасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запро́шваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запро́шваю запро́шваем
2-я ас. запро́шваеш запро́шваеце
3-я ас. запро́швае запро́шваюць
Прошлы час
м. запро́шваў запро́швалі
ж. запро́швала
н. запро́швала
Загадны лад
2-я ас. запро́швай запро́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запро́шваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запро́шваць несов.

1. (предлагать) приглаша́ть;

2. приглаша́ть, проси́ть, звать; зазыва́ть;

3. (цену) запра́шивать;

1-3 см. запрасі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запро́шваць,

гл. запрашваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́шваць і запро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запрасіць ​1 (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; -ро́шаны; зак.

1. каго. Папрасіць прыйсці.

З. у госці.

З. на пасяджэнне.

2. каго. Прапанаваць выканаць якую-н. работу, даручэнне.

З. на працу ў аддзел.

З. кансультанта.

3. што. Назваць высокую цану за што-н.

З. за тавар вельмі дорага.

Сардэчна запрашаем — ветлівае запрашэнне.

|| незак. запраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.), запра́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.) і запро́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.).

|| наз. запрашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запра́швацца і запро́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запрашваць, запрошваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́шивать несов.

1. (делать запрос) запы́тваць;

2. (цену) запро́шваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

charge2 [tʃɑ:dʒ] v.

1. назнача́ць, запро́шваць цану́

2. запі́сваць на чый-н. раху́нак;

Charge this to my account. Запішыце гэта на мой рахунак.

3. даруча́ць;

He was charged with an important mission. Яму даручылі важную справу.

4. абвінава́чваць

5. атакава́ць, напада́ць; накі́двацца; ры́нуцца

6. tech. зараджа́ць

7. нагружа́ць, загружа́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ask

[æsk]

1.

v.t.

1) пыта́ць, пыта́цца

to ask the way — пыта́цца даро́гі

Ask him how old he is — Спыта́йцеся ў яго́, ко́лькі яму́ гадо́ў

2) прасі́ць

to ask permission — прасі́ць дазво́лу

3) запро́шваць, дамага́цца

to ask too high a price — запро́шваць зана́дта высо́кую цану́

4) запраша́ць; зваць

She asked her friends to come to her house — Яна́ запрасі́ла сваі́х сябро́ў да сябе

5) вымага́ць, патрабава́ць

This job asks hard work — Гэ́тая паса́да вымага́е ця́жкае пра́цы

it asks for attention — Гэ́та вымага́е ўва́гі

2.

v.i.

1) прасі́ць

to ask for help — прасі́ць дапамо́гі

2) пыта́цца, даве́двацца

Did anyone ask for me? — Ці не́хта пыта́ўся пра мяне́?

- ask a riddle

- ask for it

- to ask for trouble

- ask out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)