запа́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Музейнае сховішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запасні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Ваеннаабавязаны запасу, а таксама салдат запасной воінскай часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́снік

‘музейнае сховішча’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. запа́снік запа́снікі
Р. запа́сніка запа́снікаў
Д. запа́сніку запа́снікам
В. запа́снік запа́снікі
Т. запа́снікам запа́снікамі
М. запа́сніку запа́сніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

запасні́к

‘ваеннаабавязаны запасу’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. запасні́к запаснікі́
Р. запасніка́ запасніко́ў
Д. запасніку́ запасніка́м
В. запасніка́ запасніко́ў
Т. запасніко́м запасніка́мі
М. запасніку́ запасніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

запасні́к, -ка́ м., разг. (военнообязанный запаса) запасни́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́снік, ‑а, м.

Памяшканне, месца для захоўвання чаго‑н. запаснога або таго, што не выкарыстоўваецца. / у перан. ужыв. Ішоў час, была другая работа, і гісторыя Міхаліны Казіміраўны, хоць я не раз успамінаў яе, ляжала ў маім творчым запасніку. Шамякін. // Сховішча для музейных экспанатаў, не ўключаных у экспазіцыю.

запасні́к, а́, м.

Разм. Ваеннаабавязаны запасу. На Садовай ля знаёмага кожнаму запасніку двухпавярховага дома — натоўп людзей. Сабаленка. // Салдат запасной воінскай часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запасні́к м вайск Reservist [-´vist] m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запа́сник

1. (военнообязанный запаса) разг. запасні́к, -ка́ м.;

2. (музейное хранилище) запа́снік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запасны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зроблены, пакінуты на ўсякі выпадак; які маецца ў якасці запасу. Запасны выхад. Запасны ключ. Запасныя часткі. Запасны ігрок.

2. Які мае адносіны да запасу (у 5 знач.). Запасны полк. // у знач. наз. запасны́, ‑ога, м. Ваеннаабавязаны запасу; запаснік. Павалілі [па мабілізацыі] грамадою запасныя, трымаючы кірунак на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)