запа́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запа́рачны запа́рачная запа́рачнае запа́рачныя
Р. запа́рачнага запа́рачнай
запа́рачнае
запа́рачнага запа́рачных
Д. запа́рачнаму запа́рачнай запа́рачнаму запа́рачным
В. запа́рачны (неадуш.)
запа́рачнага (адуш.)
запа́рачную запа́рачнае запа́рачныя (неадуш.)
запа́рачных (адуш.)
Т. запа́рачным запа́рачнай
запа́рачнаю
запа́рачным запа́рачнымі
М. запа́рачным запа́рачнай запа́рачным запа́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запа́рачны спец. запа́рочный;

~ная ка́мера — запа́рочная ка́мера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для запарвання, запаркі. Запарачная камера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што). Гарачынёй або парачы ў лазні давесці да знямогі (разм.).

2. каго (што). Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай (разм.).

З. каня.

3. што. Апрацаваць парай або абліць варам, пакласці ў кіпень для чаго-н. (спец.).

З. дзежку.

4. што. Заліць варам, каб размякчыць, распарыць (пра сухі корм).

З. мякіну.

|| незак. запа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запа́рванне, -я, н. (да 3 знач.) і запа́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 3 знач.).

|| прым. запа́рачны, -ая, -ае (да 3 знач.) і запа́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обва́рочный спец. запа́рачны;

обва́рочный чан запа́рачны чан.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАПА́РНІК-ЗМЯША́ЛЬНІК КАРМО́Ў,

машына для прыгатавання кармавых сумесей здробненых с.-г. прадуктаў у сырым і запараным выглядзе, а таксама для змешвання сакавітых і грубых кармоў з канцэнтратамі, травяной мукой і інш. кармавымі дабаўкамі перад скормліваннем іх жывёле. Выкарыстоўваюцца З.-з.к. прадукцыйнасцю ад 2 да 5 т/гадз (з запарваннем) і да 10 т/гадз (без запарвання). Могуць працаваць як самастойныя машыны, так і ў тэхнал. лініях кармацэхаў. Запарнікі кармоў (бульбазапарачныя агрэгаты) прызначаныя для мыцця, запарвання, здрабнення і выгрузкі бульбы. Працуюць у цыклічным або бесперапынным рэжыме. Маюць запарачны чан умяшчальнасцю 3 м³, мыйку, загрузачныя і выгрузачныя шнэкі, транспарцёр і інш. Прадукцыйнасць да 3 т/гадз.

Запарнік-змяшальнік кармоў С-2.
Да арт. Запарнік-змяшальнік кармоў. Схема бульбазапарачнага агрэгата: 1 — мыйка; 2 — гразевыгрузачны транспарцёр; 3 — загрузачны шнэк; 4 — запарачны чан; 5 — параразмеркавальнае прыстасаванне; 6 — выгрузны шнэк; 7 — мялка; 8 — шнэк для выгрузкі мязгі.

т. 6, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)