«Запальныя» сокі (паводле Паўлава) 1/387

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

запа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запа́льны запа́льная запа́льнае запа́льныя
Р. запа́льнага запа́льнай
запа́льнае
запа́льнага запа́льных
Д. запа́льнаму запа́льнай запа́льнаму запа́льным
В. запа́льны (неадуш.)
запа́льнага (адуш.)
запа́льную запа́льнае запа́льныя (неадуш.)
запа́льных (адуш.)
Т. запа́льным запа́льнай
запа́льнаю
запа́льным запа́льнымі
М. запа́льным запа́льнай запа́льным запа́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бранябо́йна-запа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бранябо́йна-запа́льны бранябо́йна-запа́льная бранябо́йна-запа́льнае бранябо́йна-запа́льныя
Р. бранябо́йна-запа́льнага бранябо́йна-запа́льнай
бранябо́йна-запа́льнае
бранябо́йна-запа́льнага бранябо́йна-запа́льных
Д. бранябо́йна-запа́льнаму бранябо́йна-запа́льнай бранябо́йна-запа́льнаму бранябо́йна-запа́льным
В. бранябо́йна-запа́льны (неадуш.)
бранябо́йна-запа́льнага (адуш.)
бранябо́йна-запа́льную бранябо́йна-запа́льнае бранябо́йна-запа́льныя (неадуш.)
бранябо́йна-запа́льных (адуш.)
Т. бранябо́йна-запа́льным бранябо́йна-запа́льнай
бранябо́йна-запа́льнаю
бранябо́йна-запа́льным бранябо́йна-запа́льнымі
М. бранябо́йна-запа́льным бранябо́йна-запа́льнай бранябо́йна-запа́льным бранябо́йна-запа́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЗАПА́ЛЬНАЯ ЗБРО́Я,

баявыя сродкі для стварэння пажараў, паражэння жывой сілы і ваен. тэхнікі праціўніка. Засн. на выкарыстанні запальных саставаў. Уключае запальныя боепрыпасы і вогнесумесі, сродкі іх дастаўкі да цэлі. Выкарыстоўваецца з дапамогай авіяцыі (запальныя бакі, бомбы, касеты), артылерыі (запальныя снарады і міны), ручной зброі (запальныя гранаты, агнявыя фугасы, патроны, кулі, агнямёты). Ёсць таксама З.з., у якой спалучаецца запальнае дзеянне з інш. відамі паражэння (асколачна-запальныя снарады, бранябойна-запальныя снарады і кулі і інш.). З.з. выкарыстоўвалася ў 2-й сусв. вайне, у войнах у Карэі (1950—53) і В’етнаме (1964—73).

т. 6, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

запа́льны, -ая, -ае.

1. Прызначаецца для запальвання.

Запальная бомба.

2. перан. Хвалюючы, які робіць вялікае ўражанне.

З. залік.

Запальныя словы.

|| наз. запа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воспламени́тельный запа́льны;

воспламени́тельные соста́вы запа́льныя саста́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Запальныя саставы 4/494; 7/387, 388

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ЛЯ,

снарад прадаўгаватай формы з завостраным ці тупым канцом, які пры выстрале выкідваецца з канала ствала стралковай, паляўнічай і спартыўнай зброі. Адрозніваюць К. для наразной (ваен. і паляўнічай) і гладкаствольнай зброі.

Ваен. К. — галаўная частка баявога патрона. Бываюць звычайныя, трасіруючыя (пакідаюць у палёце бачны след), бранябойныя (для паражэння лёгка браніраваных цэлей), запальныя (для запальвання лёгкаўзгаральных рэчываў), бранябойна-запальныя і інш.; малакаліберныя (да 6,5 мм), нармальнага калібру (7,5—7,69 мм) і буйнакаліберныя (12,7—15 мм). Першыя К. былі сферычныя, з пераходам да наразной зброі сталі карыстацца прадаўгаватымі К. (ад вінтавой нарэзкі ў ствале атрымліваюць вярчэнне, што стабілізуе іх палёт).

В.​І.​Вараб’ёў.

Кулі для стралковай (а—е) і гладкаствольнай паляўнічай (д—е) зброі: а — звычайная, б — трасіруючая, в — запальная, г — бранябойная, д — Якана (Жакана), е — Брэнеке; 1 — абалонка, 2 — асяродак, 3 — свінцовая абалонка, 4 — стаканчык, 5—6 — трасіруючы і запальны саставы.

т. 9, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАПА́ЛМ (англ. napalm),

запальныя вязкія сумесі. Атрымліваюць з вадкага гаручага (бензін, газа і інш.) і спец. парашку — згушчальніка — солей алюмінію і арган. кіслот, пераважна нафтэнавых і пальміцінавай [адсюль і назва — na(phtenik acid) — нафтэнавая к-та і palm(itic acid) — пальміцінавая к-та]. Т-ра полымя каля 1000 °C. Выкарыстоўваюць для аснашчэння запальных авіябомбаў, агнямётаў. У 1942 прыняты на ўзбраенне ў ЗША.

т. 11, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРАТЭХНІ́ЧНЫЯ САСТА́ВЫ,

сумесі, гарэнне якіх адбываецца адначасова са светлавымі, гукавымі, дымавымі і рэактыўнымі піратэхн. эфектамі (гл. Піратэхніка). Пры гарэнні П.с. вылучаецца вял. колькасць цеплаты; т-ра гарэння ад 400 °C (дымавыя саставы) да 3000 °C (асвятляльныя саставы).

Аснова большасці П.с. — сумесі акісляльніку з гаручым. У якасці акісляльнікаў выкарыстоўваюць нітраты, хлараты шчолачных і шчолачна-зямельных металаў, аксіды некаторых металаў; у якасці гаручага — пераважна парашкі магнію, алюмінію і іх сплаваў, а таксама вуглевадародныя сумесі (газа, бензін, мазут), драўняны вугаль і інш. Выкарыстоўваюць у вытв-сці боепрыпасаў (гл. Запальныя саставы), для зваркі рэек, труб, эл. правадоў, пры даследаваннях верхніх слаёў атмасферы, кіназдымках, арганізацыі феерверкаў, у сельскай гаспадарцы (барацьба са шкоднікамі, рассейванне граду і інш.).

В.​І.​Вараб’ёў.

т. 12, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)