запакава́ць гл. пакаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запакава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запаку́ю запаку́ем
2-я ас. запаку́еш запаку́еце
3-я ас. запаку́е запаку́юць
Прошлы час
м. запакава́ў запакава́лі
ж. запакава́ла
н. запакава́ла
Загадны лад
2-я ас. запаку́й запаку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час запакава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запакава́ць сов.

1. запакова́ть;

з. пасы́лку — запакова́ть посы́лку;

2. разг. (наполнить до отказа) заби́ть;

з. ку́фар — заби́ть сунду́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Змясціць у якую‑н. упакоўку, тару для захавання або перасылкі; упакаваць. Запакаваць кнігі. □ Марынка запакавала рукавічкі ў мяшэчак, насыпала туды яшчэ гарбузікаў і паслала брату. Хомчанка. [Міхал] выцягнуў з-пад сена грошы, запакаваў у скрынку, шчыльна пакрыў зверху дошкай і хацеў забіць, але баяўся стуку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Складаць і звязваць у пак, вузел.

П. кнігі для перасылкі.

|| зак. запакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны, спакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны і упакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; наз. упако́ўка, -і, ДМ -ўцы і упако́ўванне, -я, н.

|| наз. пакава́нне, -я, н. і пако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.); прым. пакава́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазапако́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Запакаваць усё, многае.

П. рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затюкова́ть сов. запакава́ць, зацюкава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запакова́ть сов. запакава́ць, мног. пазапако́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запакаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запако́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запакоўваць — запакаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)