Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
варвары́зм, ‑а, м.
Запазычанае ці створанае па ўзору якой‑н. іншай мовы слова або выраз, які парушае нормы дадзенай мовы.
[Грэч. barbarismos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Léhnwortn -(e)s, -wörter запазы́чанаесло́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аргаты́зм
(фр. argotisme)
слова, запазычанае літаратурнай мовай з якога-н.арго.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СЛАВЯНІ́ЗМ, стараславянізм, царкоўнаславянізм,
1) слова, запазычанае са стараславянскай мовы або царкоўнаславянскай мовы. Вызначаецца кніжна-пісьмовай ці ўзвышанай стылістычнай афарбоўкай.
С. пранікалі ў старажытнарускую мову, калі стараслав. мова ці яе звод (варыянты) шырока выкарыстоўваліся на Русі. Шмат С. у старабеларускай мове («блаженства», «бранити», «отвещати»). Фанетычныя прыкметы С.: няпоўнагалоссе (спалучэнні «ра», «ла», «рэ», «ле» паміж зычнымі, якія суадносяцца з усх.-слав. поўнагалоснымі «оро», «оло», «ере», «еле» ў адпаведных каранях: «храбры» — «харобры»; спалучэнні «жд», «шч» у адпаведнасці з усх.-слав. «ж» («дж»), «ч» («отвещати» — «отвечати»).
У сучаснай бел. мове (у адрозненне ад рус. і ўкр. моў) колькасць С. вельмі абмежаваная, а іх стылістычная афарбоўка нейтралізавалася («благаславіць», «уваскрасаць», «храм», «шлем»). У асобных маст. творах сустракаюцца стылістычна афарбаваныя аказіяналізмы («брація», «падзвіжнік» у Я.Коласа). Да С. набліжаецца кніжная фразеалогія царкоўнаслав. паходжання, якая ўжываецца пераважна ў публіцыстыцы («святая святых», «плоць ад плоці»), У гутарковай мове стылістычна афарбаваныя С. могуць мець іранічнае адценне. Катэгорыя С. для сучаснай літ.бел. мовы мала характэрная.
2) Слова, запазычанае неслав. мовай з якой-н. слав. мовы. Напр., фінскае kuontalo з усх.-слав. *kodelь, рум. bob з паўд.-слав.* bоbъ.
Літ.:
Шахматов А.А. Очерк современного русского литературного языка. 4 изд. М., 1941. С. 70—90;
Замкова В.В. Славянизм как стилистическая категория в русском литературном языке XVIII в. Л., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спарады́чны, ‑ая, ‑ае.
Які праяўляецца непастаянна, неперыядычна; нерэгулярны. Спарадычнае ўжыванне ў якасці назвы метралагічнай гандлёвай адзінкі мае слова аршын, запазычанае з цюркскіх моў і добра вядомае старажытнарускім помнікам.Гіст. лекс. бел. мовы.
[Ад гроч. sporadikos — раскіданы, адзіночны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛТЫ́ЗМ,
слова, запазычанае з балтыйскіх моў. У бел. мове — пераважна з літоўскай, часткова з латышскай. Найб. інтэнсіўна асвойваліся ў перыяд ВКЛ. Пранікалі непасрэдна ў працэсе вусных моўных кантактаў.
Большасць балтызмаў не прыжыліся, засталіся пераважна словы быт. і гасп. ўжытку: «атоса», «венцер», «дойлід», «ёўня», «клуня», «лоўж», «пуня», «свіран», «торп» і інш. Некаторыя балтызмы маюць вузкае тэр. пашырэнне: «аруд», «груца», «прывен», «ройста». Балтыйскія па паходжанні ў бел. мове некаторыя тапонімы і антрапонімы («Ашмяны», «Жупраны», «Юрацішкі»; «Лукша», «Шніп», «Юргель»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБІ́ЗМ,
слова, запазычанае з дыялектаў арабскіх народаў і літаратурнай арабскай мовы. Невялікі пласт арабізму вядомы ў старабел. мове 16—17 ст., куды яны трапілі пераважна праз пасрэдніцтва цюркскіх моў у выніку ваен. і эканам. зносін славян з цюркамі: «атлас» (шаўковая тканіна), «мула» (у форме «молла»), «кайданы», «каран», «султан» і інш. Некаторыя арабізмы ўвайшлі ў мовы многіх народаў свету: «алкаголь», «іслам», «мумія», «халіф» і інш. У наш час арабізмы трапляюцца пераважна ў перакладах з арабскай мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эліні́зм, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Эпоха росквіту змешанай грэка-ўсходнян культуры, якая наступіла пасля заваяванняў Аляксандрам Македонскім на Ўсходзе. Пачатак элінізму. Позні элінізм.
2.Слова ці словазлучэнне, запазычанае са старагрэчаскай мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЭЦЫ́ЗМ,
слова, запазычанае з грэчаскай мовывізант. перыяду, а таксама тэрмін, утвораны з грэч. кораня і афіксаў. Сустракаюцца ў помніках бел. пісьменства 14—16 ст., куды трапілі са стараж.-рус. мовы, а таксама праз пераклады з грэч. мовы рэліг. і навук. л-ры (напр., «адъ», «аксамитъ», «ангелъ», «антихристъ», «канон», «мира» і інш.). Вял. колькасць грэцызмаў пранікла ў бел. мову на працягу 17—20 ст. праз рус. або польск. мовы-пасрэдніцы.
Лексіка грэч. паходжання ў сучаснай бел. мове характарызуецца: зычным «ф» у пач.слова («фаза», «філасофія»); спалучэннямі «-кс-», «-пс-», «-мв-», «-мп-» у сярэдзіне слова («сінтаксіс», «элепсіс», «сімвал», «сімптом»); спалучэннямі «-ос (-ас)», «-іка (-ыка)» у канцы слова («пафас», «батаніка»). Прадуктыўныя штучныя ўтварэнні слоў на аснове грэч. каранёў і афіксаў (напр., «антонім» < anti — супраць і onyma — імя, назва). Большасць грэцызмаў у бел. мове папаўняюць навук. тэрміналогію.
Літ.:
Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст. Мн., 1980.