заняме́ць гл. нямець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заняме́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заняме́ю заняме́ем
2-я ас. заняме́еш заняме́еце
3-я ас. заняме́е заняме́юць
Прошлы час
м. заняме́ў заняме́лі
ж. заняме́ла
н. заняме́ла
Загадны лад
2-я ас. заняме́й заняме́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заняме́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заняме́ць сов., разг.

1. (утратить чувствительность) занеме́ть, онеме́ть; окочене́ть;

2. (замолчать) онеме́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заняме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць; адзеравянець. Войт з кожным ударам пугі ўсё больш звярэў.., і правая рука, якая трымала пугу, занямела ад працы. Бядуля. Лена.. выскачыла з машыны і пацягнулася, распраўляючы суставы, якія занямелі ад доўгага сядзення ў машыне. Корбан. // перан. Замерці, абамлець. У Марыны ўсё занямела ў сярэдзіне, але з выгляду яна была спакойная. Шарахоўскі.

2. Замаўчаць, страціць здольнасць гаварыць пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця; анямець. У хаце на адзін момант усе занямелі, а потым сталі бедаваць-гараваць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца нямым, траціць здольнасць гаварыць.

2. перан. Змаўкаць, застываць у маўчанні.

Н. ад захаплення.

3. перан. Траціць адчувальнасць; рабіцца нерухомым.

Ногі нямеюць ад холаду.

|| зак. аняме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і заняме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

занеме́ть сов., разг. заняме́ць, замле́ць, самле́ць, здранцве́ць, сшэ́рхнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заняме́лы разг.

1. занеме́вший, онеме́вший; окочене́лый;

2. онеме́лый; см. заняме́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замле́ть сов., прост.

1. (одеревенеть) замле́ць, самле́ць, заняме́ць, здранцве́ць, сшэ́рхнуць;

2. перен. замле́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

онеме́ть сов.

1. (стать немым) аняме́ць;

2. (потерять чувствительность) зняме́ць, заняме́ць, здранцве́ць, сшэ́рхнуць; (затечь) зацячы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окочене́ть сов.

1. (замёрзнуть) адубе́ць, скарчане́ць, скале́ць;

2. (застыть — о трупе) скарчане́ць;

3. перен. (стать неподвижным) змярцве́ць, заняме́ць, зняме́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)