занепако́ена

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
занепако́ена занепако́еней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

занепако́ена нареч. обеспоко́енно, встрево́женно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

встрево́женно нареч. устрыво́жана; занепако́ена;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заклапо́чана прысл. besórgt, sórgenvoll; gedánkenvoll; bekümmert (занепакоена)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

занепако́ены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. занепако́ены занепако́еная занепако́енае занепако́еныя
Р. занепако́енага занепако́енай
занепако́енае
занепако́енага занепако́еных
Д. занепако́енаму занепако́енай занепако́енаму занепако́еным
В. занепако́ены (неадуш.)
занепако́енага (адуш.)
занепако́еную занепако́енае занепако́еныя (неадуш.)
занепако́еных (адуш.)
Т. занепако́еным занепако́енай
занепако́енаю
занепако́еным занепако́енымі
М. занепако́еным занепако́енай занепако́еным занепако́еных

Кароткая форма: занепако́ена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГАРАДЗЕ́ЛЬСКАЯ У́НІЯ 1413,

саюз ВКЛ з Польшчай, юрыдычна замацаваны ў 3 граматах (прывілеях) 2.10.1413 у замку Гарадле на р. Зах. Буг. 1-я грамата выдадзена ад імя 47 польск. феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у сваё гербавае брацтва. У 2-й грамаце феадалы-католікі ВКЛ прымалі гербы польск. феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечнай дружбе і саюзе. У выпадку смерці вял. князя Вітаўта яны абяцалі не выбіраць сабе князя без парады і згоды польск. феадалаў. Тыя, у сваю чаргу, у выпадку смерці караля Уладзіслава II (Ягайлы) таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У 3-й грамаце (т.зв. Гарадзельскі прывілей 1413) Ягайла і Вітаўт абяцалі назначаць на дзярж. пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польск. гербы, і дазволіць ім свабодна распараджацца маёмасцю ў маёнтках, даць ільготы каталіцкай царкве. У грамаце абвяшчалася аб’яднанне ВКЛ з Польшчай, аднак гарантавалася захаванне адасобленасці і нязменнасці ўлады вял. князя, тым самым захоўвалася самастойнасць ВКЛ. Гарадзельская унія ўмацоўвала сілы ВКЛ і Польшчы ў барацьбе з замежнай агрэсіяй, а таксама мела на мэце задобрыць рымскую курыю, якая была занепакоена паражэннем Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве 1410.

І.​А.​Юхо.

т. 5, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)