заміні́раваны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заміні́раваны заміні́раваная заміні́раванае заміні́раваныя
Р. заміні́раванага заміні́раванай
заміні́раванае
заміні́раванага заміні́раваных
Д. заміні́раванаму заміні́раванай заміні́раванаму заміні́раваным
В. заміні́раваны (неадуш.)
заміні́раванага (адуш.)
заміні́раваную заміні́раванае заміні́раваныя (неадуш.)
заміні́раваных (адуш.)
Т. заміні́раваным заміні́раванай
заміні́раванаю
заміні́раваным заміні́раванымі
М. заміні́раваным заміні́раванай заміні́раваным заміні́раваных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заміні́раваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заміні́раваны заміні́раваная заміні́раванае заміні́раваныя
Р. заміні́раванага заміні́раванай
заміні́раванае
заміні́раванага заміні́раваных
Д. заміні́раванаму заміні́раванай заміні́раванаму заміні́раваным
В. заміні́раваны (неадуш.)
заміні́раванага (адуш.)
заміні́раваную заміні́раванае заміні́раваныя (неадуш.)
заміні́раваных (адуш.)
Т. заміні́раваным заміні́раванай
заміні́раванаю
заміні́раваным заміні́раванымі
М. заміні́раваным заміні́раванай заміні́раваным заміні́раваных

Кароткая форма: заміні́равана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заміні́раваны воен. замини́рованный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заміні́раваны вайск. vermnt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

замини́рованный воен. заміні́раваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДРЫ́СЕНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,

аперацыя партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь» (камандзір А.​І.​Петракоў) па падрыве 110-метровага чыг. моста цераз р. Дрыса на лініі Даўгаўпілс—Полацк у Дрысенскім р-не Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, праведзеная 4 жніўня. Мост ахоўваў фаш. гарнізон (70 чал.), падыходы былі замініраваны, абнесены агароджай з калючага дроту. У ходзе аперацыі ўдарная група з 3 партыз. атрадаў пад кіраўніцтвам П.М.Машэрава знішчыла ахову моста; група падрыўнікоў на чале з П.​Р.​Мандрыкіным узарвала мост. У выніку аперацыі рух на магістралі быў спынены на 16 сутак, прапускная здольнасць дарогі зменшылася з 60 да 8 эшалонаў за суткі.

т. 6, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ПЕЛЬСКІ БОЙ 1943,

бой партызанскіх брыгад Лепельскай імя Сталіна, імя Чапаева, 2-й Ушацкай імя Панамарэнкі, Чашніцкай «Дубава» і Сенненскай супраць апорнай базы ням. 3-й танк. арміі ў г. Лепель 19—21 кастр. ў Вял. Айч. вайну. Праводзілася паводле загаду ЦШПР з мэтай перашкодзіць узмацненню абароны гітлераўцаў на левым флангу групы армій «Цэнтр», дзе намячаўся прарыў сав. войск. У Лепелі размяшчаліся 3 пях. палкі, танк. батальён, 2 артыл. і 1 мінамётная батарэі (больш за 2 тыс. гітлераўцаў), горад быў акружаны густой сеткай дзотаў, акопаў, драцяных загарод, подступы да яго былі замініраваны. У ноч на 20 кастр. партызаны раптоўным ударам ушчыльную наблізіліся да абарончых умацаванняў, змялі іх і на досвітку прабіліся ў цэнтр горада, але былі контратакаваны прыбыўшым падмацаваннем ворага. У ноч на 21 кастр. партызаны зноў штурмавалі Лепель, але ў цэнтры горада праціўніку ўдалося іх спыніць. Партызаны адышлі, заблакіраваўшы варожы гарнізон з У і Пд.

У.​С.​Пасэ.

т. 9, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛАЦКА-ЛЕ́ПЕЛЬСКАЯ ПАРТЫЗА́НСКАЯ ЗО́НА ў Вялікую Айчынную вайну,

тэрыторыя Ушацкага, ч. Ветрынскага, Лепельскага р-наў Віцебскай і ч. Пліскага р-на Вілейскай абл., якую кантралявалі партызаны; найбольшая вызваленая ад ням.-фаш. захопнікаў тэр. Беларусі. Створана ўвосень 1942 у выніку баявых дзеянняў партызан. Да канца 1943 займала 3,2 тыс. км² (каля 1220 нас. пунктаў, больш за 73,5 тыс. чал. насельніцтва). Абаранялі зону 16 партыз. брыгад (17,5 тыс. чал.), былі створаны абарончыя рубяжы з сістэмай акопаў, дзотаў, мінных палёў, на падыходах пашкоджаны і замініраваны аб’езды і дарогі, знішчаны масты, пастаўлены надаўбні. З снеж. 1943 дзеянні партызан каардынавала аператыўная група ЦК КП(б)Б і БШПР, штабам якой кіраваў У.Е.Лабанок. Група мела сувязь з 1-м Прыбалт. фронтам і партыз. злучэннямі інш. зон. На тэр. зоны была адноўлена сав. ўлада, базіраваліся раённыя падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. Выдаваліся 6 раённых і 2 шматтыражныя газеты, працавалі 22 з-ды, 183 прамысл. прадпрыемствы, 3 электрастанцыі, дзейнічалі 2 партыз. аэрадромы. Гітлераўцы не аднойчы рабілі напады на зону, але беспаспяхова, правялі 5 карных аперацый, у выніку апошніх адбылася Полацка-Лепельская бітва 1944. Зона заставалася пад кантролем партызан амаль да вызвалення Чырв. Арміяй.

т. 12, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)