замяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Ублытацца ў што-н., мець дачыненне да чаго-н. (заганнага, непрыемнага).

З. ў непрыемную гісторыю.

2. Загубіцца сярод народу.

З. ў натоўпе.

|| незак. заме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замяша́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замяша́юся замяша́емся
2-я ас. замяша́ешся замяша́ецеся
3-я ас. замяша́ецца замяша́юцца
Прошлы час
м. замяша́ўся замяша́ліся
ж. замяша́лася
н. замяша́лася
Загадны лад
2-я ас. замяша́йся замяша́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час замяша́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замяша́цца сов., в разн. знач. замеша́ться;

з. ў нато́ўпе — замеша́ться в толпе́;

з. ў непрые́мную гісто́рыю — замеша́ться в неприя́тную исто́рию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замяша́цца 1, ‑аецца; зак.

Ператварыцца ў вязкую масу ў выніку замешвання ​2. Бетон добра замяшаўся.

замяша́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Далучыцца да каго‑, чаго‑н.; загубіцца сярод мноства людзей, прадметаў. У грамадку дзяцей замяшаўся і Хведарка. Гартны.

2. у чым. Ублытацца ў небяспечную ці непрыемную справу. Усе сяляне нічога не рабілі, сядзелі збоку ад падзей, каб нікуды ім не ўлезці, каб ні ў чым не замяшацца. Гарэцкі.

3. Збянтэжыцца, разгубіцца. Анэтка трохі замяшалася і пачырванела: яна дагадалася, што дзядзька Лапко пранік у яе сардэчную тайну. Колас. Зелянюк .. злёгку замяшаўся, але сваё замяшанне досыць удала хаваў пад маскай вясёлага бадзёрага ажыўлення. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́швацца гл. замяшацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замеша́ться

1. (вовлечься) замяша́цца, умяша́цца; (впутаться) заблы́тацца, ублы́тацца;

2. (в толпе) замяша́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́швацца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замясіцца.

2. Зал. да замешваць ​1.

заме́швацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замяшацца ​1.

2. Зал. да замешваць ​2.

заме́швацца 3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замяшацца ​2.

2. Зал. да замешваць ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́швацца I несов., возвр., страд. (о тесте и т.п.) заме́шиваться; см. замясі́цца, заме́шваць I

заме́швацца II несов., страд. пригота́вливаться; заме́шиваться; см. заме́шваць II

заме́швацца III несов., в разн. знач. заме́шиваться; см. замяша́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)