замо́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
замо́чны |
замо́чная |
замо́чнае |
замо́чныя |
| Р. |
замо́чнага |
замо́чнай замо́чнае |
замо́чнага |
замо́чных |
| Д. |
замо́чнаму |
замо́чнай |
замо́чнаму |
замо́чным |
| В. |
замо́чны (неадуш.) замо́чнага (адуш.) |
замо́чную |
замо́чнае |
замо́чныя (неадуш.) замо́чных (адуш.) |
| Т. |
замо́чным |
замо́чнай замо́чнаю |
замо́чным |
замо́чнымі |
| М. |
замо́чным |
замо́чнай |
замо́чным |
замо́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
замо́чны замо́чный;
~ная шчы́ліна — замо́чная сква́жина
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
замо́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да замка; замковы 1. Замочная шчыліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м.
1. Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.
Дзвярны з.
Заперці дзверы на з.
За сямю (дзесяццю) замкамі (перан.: старанна схаваны). На замку (запёрта). Граніца на замку (перан.: надзейна абаронена).
2. Затвор агнястрэльнай зброі.
З. гарматы.
3. Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).
4. Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).
|| прым. замко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.) і замо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
замо́чный замо́чны;
замо́чная сква́жина замо́чная шчы́ліна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
замко́вы 1, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і замочны.
замко́вы 2, ‑ага, м.
Спец. Назва ваеннаслужачага пры артылерыйская гармаце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)