ЗАМЕ́ЖНЫЯ ГРАМАДЗЯ́НЕ,
асобы, якія не з’яўляюцца грамадзянамі пэўнай дзяржавы і маюць доказы сваёй прыналежнасці да грамадзянства замежнай краіны. Іх прававое становішча вызначаецца нац. заканадаўствам дзяржавы месцазнаходжання і заключанымі міжнар. дагаворамі і пагадненнямі. Нац. заканадаўства звычайна адрознівае некалькі катэгорый З.г.: якія пастаянна пражываюць на тэр. дзяржавы, якія часова знаходзяцца ў дзяржаве, замежныя прадстаўнікі, якія валодаюць дыпламат. імунітэтам, бежанцы. Прававое становішча кожнай катэгорыі мае свае асаблівасці. У Рэспубліцы Беларусь правы і абавязкі З.г. вызначаюцца Канстытуцыяй, адпаведным законам, міжнар. дагаворамі. З.г. на тэр. Беларусі карыстаюцца правамі і свабодамі і выконваюць абавязкі нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй, законамі і міжнар. дагаворамі (у прыватнасці, З.г. не валодаюць выбарчым правам, не могуць прымаць удзел у рэферэндумах, пазбаўлены абавязкаў ваен. службы і інш.).
Г.А.Маслыка.
т. 6, с. 522
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМЕ́ЖНЫЯ ПАХО́ДЫ РУ́СКАЙ А́РМІІ 1813—14,
сумесныя з войскамі Прусіі, Швецыі і Аўстрыі баявыя дзеянні рус. арміі супраць войск Напалеона I на тэр. Польшчы, Германіі і Францыі. Мелі на мэце вызваленне краін Зах. Еўропы ад напалеонаўскага панавання, аднаўленне і ўмацаванне феад.-абсалютысцкіх рэжымаў, што існавалі ў іх да Французскай рэвалюцыі 1789—99 і напалеонаўскіх войнаў. Да канца зімовай кампаніі 1812—13 аб’яднаныя войскі Расіі і Прусіі (27—28.2.1813 Прусія заключыла з Расіяй саюзны дагавор) пад камандаваннем М.Л.Кутузава вызвалілі ад напалеонаўскіх войск герцагства Варшаўскае, Усх. Прусію і сталіцу Прусіі г. Берлін, уступілі на тэр. Саксоніі і Баварыі. 2.5.1813 пад Лютцэнам і 20—21 мая пад Баўтцэнам саюзная армія пад камандаваннем П.Х.Вітгенштэйна (змяніў М.І.Кутузава, які памёр 28.4.1813) пацярпела паражэнні. 29.5.1813 новым галоўнакамандуючым прызначаны М.Б.Барклай дэ Толі. 10.8.1813 вайну Францыі аб’явіла Аўстрыя, да антыфранц. кааліцыі далучыліся Вялікабрытанія і Швецыя. Да восені 1813 баявыя дзеянні ішлі з пераменным поспехам. 16—19.10.1813 аб’яднаныя рус.-аўстр.-прус.-швец. сілы нанеслі вырашальнае паражэнне арміі Напалеона I у Лейпцыгскай бітве 1813 («бітва народаў»), пасля чаго напалеонаўскія войскі пакінулі Германію і адышлі за р. Рэйн. Да студз. 1814 сілы антыфранц. кааліцыі (453 тыс. чал., у т. л. 153 тыс. рускіх) фарсіравалі Рэйн. Пасля шэрагу бітваў на тэр. Францыі 30.3.1814 перад саюзнай арміяй (100 тыс. чал., у т. л. 64 тыс. рускіх) капітуляваў г. Парыж. 6.4.1814 Напалеон I адрокся ад прастола. 30 мая паміж саюзнікамі і Францыяй падпісаны Парыжскі мірны дагавор 1814.
Літ.:
Манфред А.З. Наполеон Бонапарт. 5 изд. М., 1989;
Поход русской армии против Наполеона в 1813 г. и освобождение Германии: Сб. док. М., 1964;
Освободительная война 1813 г. против наполеоновского господства. М., 1965.
т. 6, с. 522
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заме́жны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
заме́жны |
заме́жная |
заме́жнае |
заме́жныя |
| Р. |
заме́жнага |
заме́жнай заме́жнае |
заме́жнага |
заме́жных |
| Д. |
заме́жнаму |
заме́жнай |
заме́жнаму |
заме́жным |
| В. |
заме́жны (неадуш.) заме́жнага (адуш.) |
заме́жную |
заме́жнае |
заме́жныя (неадуш.) заме́жных (адуш.) |
| Т. |
заме́жным |
заме́жнай заме́жнаю |
заме́жным |
заме́жнымі |
| М. |
заме́жным |
заме́жнай |
заме́жным |
заме́жных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
заме́жны, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца за мяжой, іншаземны, зарубежны.
Замежныя дзяржавы.
2. Які адносіцца да іншай дзяржавы.
Замежныя тавары.
Замежная мова.
Замежная камандзіроўка (за мяжу, за граніцу).
3. Які мае адносіны да знешняй палітыкі.
Міністэрства замежных спраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грані́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
Лінія, якая раздзяляе тэрыторыі сумежных дзяржаў.
Дзяржаўная г.
◊
За граніцай — у замежных дзяржавах.
За граніцу — у замежныя дзяржавы.
З-за граніцы — з замежных дзяржаў.
|| прым. грані́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адаптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
Прыстасаваць (прыстасоўваць), спрасціць (спрашчаць) тэкст для тых, хто пачынае вывучаць замежныя мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
foreign affairs [ˌfɒrənəˈfeəz] n. pl. заме́жныя спра́вы;
the Ministry of Foreign Affairs Міністэ́рства заме́жных спраў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мільяне́р, ‑а, м.
Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільён, мільёны (якіх‑н. грашовых адзінак). У гасцініцы «Анфа» спыняюцца замежныя мільянеры, амерыканскія кіназоркі і дыпламаты. В. Вольскі.
[Фр. millionnaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыплама́тыя, -і, ж.
1. Дзейнасць урада па ажыццяўленні знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы.
2. перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.
Наскрозь бачу тваю дыпламатыю.
|| прым. дыпламаты́чны, -ая, -ае.
Дыпламатычныя адносіны.
Д. падыход да справы.
○
Дыпламатычны корпус — замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў якой-н. краіне.
|| наз. дыпламаты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
overseas [ˌəʊvəˈsi:z] adj. замо́рскі, заакія́нскі; заме́жны, іншазе́мны;
overseas students заме́жныя студэ́нты;
overseas territories замо́рскія тэрыто́рыі;
overseas trade зне́шні га́ндаль
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)