1.што. Зрабіць нерухомым, устойлівым (прывязаўшы, прыбіўшы і пад.).
З. канат.
З. дэталь на станку.
2.перан., што. Зрабіць трывалым, устойлівым.
З. веды.
З. дасягненні.
3.што. Апрацаваць замацавальнікам (спец.).
З. фотаздымак.
4.каго-што за кім-чым. Забяспечыць чые-н. правы, уладу на каго-, што-н., устанавіць якія-н. абавязкі.
З. зямлю за сялянамі.
З. за групай кансультанта.
|| незак.замацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз.замацо́ўванне, -я, н.
|| наз.замацава́нне, -я, н.
|| прым.замацава́льны, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЗАМАЦАВА́ННЕ ГРУНТО́Ў,
штучнае павышэнне мех. трываласці, звязнасці, воданепранікальнасці і інш. фіз.-мех. уласцівасцей грунтоў у іх прыродным або штучным заляганні. Робіцца для павышэння нясучай здольнасці асноў збудаванняў, умацавання сценак катлаванаў, горных вырабатак, стварэння проціфільтрацыйных заслон у плацінах, дамбах, перамычках, пры буд-ве шахтаў, тунэляў, дарог і інш.
Ствараецца напампоўваннем па буравых свідравінах у шчыліны і поры грунту гліністых і цэментавых раствораў (глінізацыя, цэментацыя), расплаўленага бітуму або бітумных эмульсій (гарачая і халодная бітумізацыя), вадкага шкла з інш. кампанентамі (сілікатызацыя грунтоў), карбамідных і інш. смол (смалізацыя), гарачых газаў пры т-ры 700 °C і вышэй (абпал, або тэрмічнае замацаванне), ахаладжальных раствораў (замарожванне грунтоў), а таксама прапусканнем эл. току, дрэніраваннем і інш.
выдаленне са святлоадчувальнага слоя фатаграфічных матэрыялаў рэшткаў галоіднага серабра, не ўзноўленага ў час праяўлення фатаграфічнага. Садзейнічае працяглай захаванасці фатагр. відарысаў. Ажыццяўляецца з дапамогай раствораў (або пасты) рэчываў (найб. пашыраны тыясульфат натрыю), здольных пераўтвараць галоіднае серабро ў водна-растваральныя злучэнні.