замахну́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замахну́ замахнё́м
2-я ас. замахне́ш замахняце́
3-я ас. замахне́ замахну́ць
Прошлы час
м. замахну́ў замахну́лі
ж. замахну́ла
н. замахну́ла
Загадны лад
2-я ас. замахні́ замахні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час замахну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замахну́ць сов. замахну́ть;

з. руко́й — замахну́ть руко́й;

з. па́лку — замахну́ть па́лку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што або чым.

1. Рэзкім узмахам падняць, занесці для ўдару; замахнуцца (у 1 знач.). Замахнуць сякеру над галавой. □ Заўважыўшы Міколку, [машыніст] сярдзіта замахнуў на яго рукой. Лынькоў.

2. Разм. Падмесці на скорую руку; змахнуць. Замахнуць смецце ў вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замахну́ть сов. замахну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́хваць несов. зама́хивать; см. замахну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замахваць — замахнуць, замахвацца — замахнуцца.

2. часцей мн. (зама́шкі, ‑шак). Манера дзейнічаць; нораў, прывычка. Дыктатарскія замашкі. Кулацкая замашка. □ Паэт [Максім Танк] паказаў рыбацкую масу пераможцам у барацьбе супраць фашысцкіх замашак панскай дзяржавы. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)