замару́джвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. замару́джваецца замару́джваюцца
Прошлы час
м. замару́джваўся замару́джваліся
ж. замару́джвалася
н. замару́джвалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замару́джвацца несов., возвр., страд. замедля́ться; см. замару́дзіцца, замару́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замару́джвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замарудзіцца.

2. Зал. да замаруджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замару́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

Стаць больш марудным.

Рух цягніка замарудзіўся.

|| незак. замару́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замедля́ться

1. (о чём-л.) замару́джвацца, запаво́львацца; прыціша́цца, прыці́швацца; (задерживаться) затры́млівацца;

2. (наступать с промедлением) заця́гвацца, замару́джвацца; (запаздывать) пазні́цца;

3. страд. замару́джвацца, запаво́львацца; прыціша́цца, прыці́швацца; затры́млівацца; замару́джвацца; см. замедля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замару́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замаруджваць і стан паводле знач. дзеясл. замаруджвацца. Замаруджванне кроку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тармазі́цца, ‑мозіцца; незак.

1. Прыпыняцца; замаруджвацца, прыцішвацца. Рух на дарогах часам тармазіўся.

2. Зал. да тармазіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przewlekać się

незак.

1. прапаўзаць;

2. зацягвацца; замаруджвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zwlekać się

незак.

1. спаўзаць; насілу злазіць;

2. зацягвацца, замаруджвацца;

3. разм. сыходзіцца, збірацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АКСЕЛЕРА́ЦЫЯ, акцэлерацыя,

1) у антрапалогіі і медыцыне — паскарэнне тэмпаў росту і развіцця дзяцей і падлеткаў у параўнанні з папярэднімі пакаленнямі. Назіраецца ў апошнія 100—150 гадоў часцей у эканамічна развітых краінах, сярод усіх сац. груп насельніцтва. Тэрмін увёў ням. вучоны Э.Кох (1935). У фіз. адносінах акселерацыя праяўляецца ў тым, што на кожным узроставым этапе сучасныя дзеці вышэйшыя і буйнейшыя за сваіх равеснікаў з мінулых гадоў. Напр., рост дзяцей пры нараджэнні павялічыўся ў сярэднім на 0,5—1 см, маса цела — на 100—800 г. Падваенне масы цела адбываецца ў 4—5 месяцаў, а не ў 5—6, як раней, змена малочных зубоў пастаяннымі не ў 6—7, а ў 5—6 гадоў. Паскорыліся тэрміны акасцянення шкілета, больш высокімі сталі паказчыкі фіз. развіцця. Канчатковых паказчыкаў росту дзяўчынкі дасягаюць да 16—17, юнакі — да 18—19 гадоў (раней адпаведна да 20—22 і 20—25 гадоў). На 1—2 гады раней адзначаецца палавая спеласць. Адзінай трактоўкі прычын акселерацыі не існуе. Акселерацыю тлумачаць уплывам на арганізм фіз.-хім. фактараў (сонечнай і касм. радыяцыі, магнітнага поля і інш.), генет. тэорыяй цыклічных біяхім. змен, гетэрозісу, уплывам сац.-эканам. умоў жыцця. З 1980-х г. тэмпы акселерацыі пачалі замаруджвацца, аднак з’ява акселерацыі выклікае шэраг новых медыка-біял., сац., прававых і юрыд. задач.

2) У біялогіі — паскарэнне фарміравання асобных частак зародкаў на пэўнай стадыі развіцця. Напр., ранняе развіццё ротавага апарата ў рыб і бясхвостых амфібій, якое забяспечвае ім жыўленне пасля вычэрпвання запасаў жаўтка ў яйцы.

т. 1, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)