замаро́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. замаро́ка
Р. замаро́кі
Д. замаро́цы
В. замаро́ку
Т. замаро́кай
замаро́каю
М. замаро́цы

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замаро́ка, ‑і, ДМ ‑роцы, ж.

Тое, што і замарачэнне. — Ад голаду і холаду гэта, замарока нейкая. Яна пройдзе, паляжыце толькі дзён колькі ў нас. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замарачэ́нне, ‑я, н.

Разм. Зацямненне свядомасці; замарока. Даніла .. ў цяжкім замарачэнні не стрымаў сябе, упікнуў Улляну. Кулакоўскі. Усяго шэсць глыткоў, і соннае замарачэнне бясследна знікае. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́шамець (prysamic) ’нядобрая прыкмета (?)’: heia prysamić niejkaja, kali kury stali jesci na hradach cybulu (Варл.). Звязана з прыхамаць (гл.). Вытворнае ад шамятаць ’шастаць, шамань’ (гл.), шэмет ’шум, шоргат’, параўн. балг. шеметзамарока’. Да фанетыкі параўн. славац. chomratťšomrať ’бурчаць’, што сведчыць аб іх пеяратыўным характары (Махэк₂, 611).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)