Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
заліўны́, -а́я, -о́е.
1. Які заліваецца вадой у час паводак.
З. луг.
2. Вельмі моцны, праліўны (пра дождж).
3. Пра страву: заліты густым наварам.
Заліўное парася.
Есці заліўное (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заливно́есущ., кул.заліўно́е, -но́га ср.;
заливно́е из судака́заліўно́е з судака́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заліўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які затапляецца вадой у час паводак. Заліўны луг. □ На заліўных берагах Савойкі трава густая.Дуброўскі.
2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж). Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж.Сабаленка.
3.Спец. Прызначаны для залівання. Заліўная гарлавіна.
4. Заліты густым наварам і астуджаны. Заліўное парася.//узнач.наз.заліўно́е, ‑ога, н. Халодная страва з мяса або рыбы, залітых густым наварам і астуджаных. Заказаць заліўное.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
aspic[ˈæspɪk]n. жэле́, заліўно́е;
fish in aspic заліўна́я ры́ба
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Aspík
m, n -s, -e халадзе́ц, квашні́на; заліўно́е; жэле́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)