залы́сіць, -ы́шу, -ы́сіш, -ы́сіць; -ы́шаны; зак., што.

Счасаць кару ў якім-н. месцы на дрэве; зрабіць залысіну (у 2 знач.).

З. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залы́сіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. залы́шу залы́сім
2-я ас. залы́сіш залы́сіце
3-я ас. залы́сіць залы́сяць
Прошлы час
м. залы́сіў залы́сілі
ж. залы́сіла
н. залы́сіла
Загадны лад
2-я ас. залы́сь залы́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час залы́сіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залы́сіць сов., разг. стеса́ть (кору с дерева в каком-л. месте)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залы́сіць, ‑лышу, ‑лысіш, ‑лысіць; зак., што.

Счасаць кару ў якім‑н. месцы на дрэве, зрабіць залысіну (у 2 знач.). Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка). Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залы́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад залысіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)