Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
зало́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Асоба, гвалтоўна кім-н. затрыманая для таго, каб прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні тую дзяржаву, арганізацыю, да якой належыць гэта асоба.
|| ж.зало́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым.зало́жніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зало́жнікм. зало́жник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зало́жнік, ‑а, м.
Асоба, гвалтоўна затрыманая кім‑н. з мэтай прымусіць выканаць якія‑н. абавязацельствы або патрабаванні той дзяржавай, арганізацыяй, да якой належыць гэта асоба. — Майго сына .. заарыштавалі як заложніка, каб я сам да іх прыйшоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зало́жнікм Géisel f -, -n;
захо́п зало́жнікаў Géiselnahme f -, -n;
забо́йства зало́жнікаў Géiselmord m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Зало́жнік1 ’асоба, затрыманая ў якасці гарантыі (залогу)’. Рус., укр.зало́жник, балг.зало̀жник, макед.заложник ’тс’. Утворана ад прым. заложны (які ад залогъ — слова, вядомага яшчэ ў ст.-слав.) са знач. ’такі, што пакінуты ў залог’ з дапамогай суфікса ‑ік (гл. пра словаўтваральную мадэль Сцяцко, Афікс. наз., 104–105). Час утварэння — ст.-рус. ці нават познепрасл., паколькі адпаведныя словы вядомы паўд.-слав. мовам. БЕР, 1, 595. Паводле Шанскага (2, З, 44), рус. слова ўтворана ад дзеяслова заложить ’аддаць у залог’ з дапамогай суфікса ‑ник, аднак гэта азначала б позняе ўтварэнне слова.
Зало́жнік2 ’паліца для пасуды’ (Жд. 1; круп., Нар. сл.), ’паліца з дзіркамі для лыжак’ (пін., Нар. лекс., 108), залэжнік, залажэ́тнік ’паліца для посуду’ (Сцяшк.). Рус.смал.заложник ’тс’. Назоўнікі з конфіксам за‑ + ‑нік абазначаюць прадметы, размешчаныя за тым, што названа ў аснове (Сцяц., Афікс. наз., 238). Таму, магчыма, слова ўтворана ад ло́жак, а паліца змяшчалася за ложкам (?). Трэба адзначыць, што слова распаўсюджана шырэй, чым словатворчая мадэль, паводле Сцяцко (гом., маг.). Гл. жаложнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зало́жникзало́жнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зало́жніца, ‑ы, ж.
Жан.дазаложнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zakładnik
м.заложнік; закладнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
амана́т
(ар. amanat)
заложнік у Стараж. Русі і некаторых усходніх краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)