Зале́сная

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Зале́сная
Р. Зале́снай
Д. Зале́снай
В. Зале́сную
Т. Зале́снай
Зале́снаю
М. Зале́снай

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зале́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зале́сны зале́сная зале́снае зале́сныя
Р. зале́снага зале́снай
зале́снае
зале́снага зале́сных
Д. зале́снаму зале́снай зале́снаму зале́сным
В. зале́сны (неадуш.)
зале́снага (адуш.)
зале́сную зале́снае зале́сныя (неадуш.)
зале́сных (адуш.)
Т. зале́сным зале́снай
зале́снаю
зале́сным зале́снымі
М. зале́сным зале́снай зале́сным зале́сных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАЗЛО́Ў (Пётр Міхайлавіч) (24.7.1893, в. Залесная Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 17.4.1944),

генерал-лейтэнант (1944), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. гвардыі з 1917, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1926). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім і Цэнтр. франтах: нам. камандуючага, камандуючы арміяй, камандзір корпуса. Вызначыўся ў баях за Дняпро на Пн ад Кіева: у вер. 1943 корпус пад камандаваннем ген.-м. К. з ходу фарсіраваў раку, захапіў плацдарм і забяспечыў пераправу часцей арміі. У пас. Гарачаводскі Стаўрапольскага краю яму пастаўлены помнік.

П.М.Казлоў.

т. 7, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)