закурэ́ць¹, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

Пакрыцца сажай, задыміцца¹.

Сцены ў лазні закурэлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закурэ́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Пачаць курэць.

Галавешка закурэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закурэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закурэ́ю закурэ́ем
2-я ас. закурэ́еш закурэ́еце
3-я ас. закурэ́е закурэ́юць
Прошлы час
м. закурэ́ў закурэ́лі
ж. закурэ́ла
н. закурэ́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час закурэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закурэ́ць сов.

1. (начать испускать копоть, дым) закопти́ть, задыми́ть, нача́ть копти́ть, нача́ть дыми́ть;

2. закопте́ть, закопти́ться;

3. (о пыли) подня́ться столбо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закурэ́ць 1, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Пакрыцца сажай; задыміцца ​1. Закурэлі сцены ў асеці. □ — Ты мне, Марынка, як заўсёды, падрыхтуй крыху вады, і я апаласнуся, а то закурэў. Скрыпка. Толькі сёння я заўважыў, як закурэла даўно нячышчанае шкло на лямпе. Карамазаў.

закурэ́ць 2, ‑зе; зак.

Пачаць курэць.

•••

Аж (толькі) пыл закурэў гл. пыл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закурэ́ць

1. (пакрыцца сажай) rßig wrden;

2. (пачаць курэць) nfangen* zu rßen [zu qulmen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

закапце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пакрыцца сажай; задыміцца, закурэць ​1. У кацялку, які паспеў закапцець, булькоча вада. Лупсякоў. За зіму дошкі закапцелі, пацямнелі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закопти́ть сов.

1. (мясо и т. п.) завэ́ндзіць;

2. (покрыть копотью) закуры́ць, мног. пазаку́рваць, закуро́дыміць, закурады́міць;

3. (начать испускать копоть) закурэ́ць, закуро́дымець, закурады́мець; см. копти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)