закупа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закупа́юся закупа́емся
2-я ас. закупа́ешся закупа́ецеся
3-я ас. закупа́ецца закупа́юцца
Прошлы час
м. закупа́ўся закупа́ліся
ж. закупа́лася
н. закупа́лася
Загадны лад
2-я ас. закупа́йся закупа́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час закупа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закупа́цца сов., разг. (увлечься купанием) закупа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Захапіцца купаннем. Хлапец закупаўся і на ўсё забыўся.

2. Стаміцца ад празмернага купання. Закупацца да непрытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закупа́тьсяII сов. (увлечься купанием) разг. закупа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)