зако́нчыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Прыйсці к канцу; завяршыцца, скончыцца.

Сход закончыўся позна вечарам.

Жніво закончылася дажынкамі.

|| незак. зака́нчвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зако́нчыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. зако́нчыцца зако́нчацца
Прошлы час
м. зако́нчыўся зако́нчыліся
ж. зако́нчылася
н. зако́нчылася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зако́нчыцца сов. зако́нчиться, око́нчиться;

заня́ткі ~чыліся — заня́тия зако́нчились (око́нчились)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зако́нчыцца, ‑чыцца; зак.

Прыйсці к канцу; завяршыцца, скончыцца. Заняткі закончыліся. Жніво закончылася. □ Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́нчыцца énden vi, schlíeßen* vi, zu Énde sein; zum Ábschluss kómmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зака́нчвацца гл. закончыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зако́нчиться зако́нчыцца, ско́нчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

око́нчиться зако́нчыцца, ско́нчыцца, ко́нчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгамані́ць, -маню́, -мо́ніш, -мо́ніць; зак.

1. Скончыць гамонку, перастаць гаманіць.

Адгаманілі дзядзькі і разышліся.

2. перан. Прайсці, закончыцца.

Усё прайшло, адгаманіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завяршы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́ршыцца; зак.

Закончыцца, скончыцца.

Будаўніцтва завяршылася.

Завяршыўся хакейны сезон.

|| незак. завярша́цца, -а́ецца.

|| наз. завяршэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)