заклява́ць, -люю́, -люе́ш, -люе́; -люём, -люяце́, -люю́ць; -лю́й; -лява́ны; зак., каго (што).

1. Клюючы, забіць або замучыць, задзяўбці.

Варона заклявала гусяня.

2. перан. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заклява́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заклюю́ заклюё́м
2-я ас. заклюе́ш заклюяце́
3-я ас. заклюе́ заклюю́ць
Прошлы час
м. заклява́ў заклява́лі
ж. заклява́ла
н. заклява́ла
Загадны лад
2-я ас. заклю́й заклю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заклява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заклява́ць сов. (о рыбе — начать клёв) заклева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заклява́ць 1, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ударамі дзюбы; задзяўбці. Варона заклявала кураня.

2. перан. Разм. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі. «Заклюе чалавека [Рыгор]! Вось наваліўся!» — са злосцю думаў Архіп. Капусцін.

заклява́ць 2, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак.

Пачаць кляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закляваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклева́ть сов.

1. (о рыбе) зато́ркаць, заклява́ць;

2. (о птицах) задзяўбці́;

3. перен. задзяўбці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)