закла́двацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
закла́дваюся |
закла́дваемся |
| 2-я ас. |
закла́дваешся |
закла́дваецеся |
| 3-я ас. |
закла́дваецца |
закла́дваюцца |
| Прошлы час |
| м. |
закла́дваўся |
закла́дваліся |
| ж. |
закла́двалася |
| н. |
закла́двалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
закла́двайся |
закла́двайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
закла́дваючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
закла́двацца несов.
1. держа́ть (заключа́ть) пари́, спо́рить; би́ться об закла́д;
2. страд. закла́дываться, заде́лываться; забира́ться; см. закла́дваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заклада́цца і закла́двацца гл. закласціся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закла́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закласціся.
2. Зал. да закладваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закла́сціся, -ладу́ся, -ладзе́шся, -ладзе́цца; -ладзёмся, -ладзяце́ся, -ладу́цца; -ла́ўся, -ла́лася; -ладзі́ся; зак. (разм.).
Пайсці ў заклад, паспрачацца на што-н.
Я магу з., што ён гэта зрабіў ненаўмысна.
|| незак. заклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і закла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закла́дываться страд.
1. заклада́цца, закла́двацца;
2. заклада́цца, закла́двацца;
3. заклада́цца, закла́двацца, застаўля́цца;
4. запрага́цца, заклада́цца, закла́двацца; см. закла́дывать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заклада́цца несов., см. закла́двацца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КА́ЛУС, калюс (ад лац. callus тоўстая скура, мазоль),
тканкавае новаўтварэнне ў раслін на паверхні ранення. Узнікае на трэшчынах, у аснове чаранка, у месцах зрастання прышчэпы з прышчэпкам і інш. Спрыяе загойванню ран. Складаецца з парэнхімных клетак, паблізу якіх назіраецца рост, абумоўлены актыўнасцю мерыстэмы. Потым магчыма ўтварэнне лубу, драўніны і інш. тканак. У К. могуць закладвацца прыдаткавыя карані і пупышкі. Выкарыстоўваюць для атрымання культуры ізаляваных тканак.
т. 7, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛА́ДНІЦТВА,
пераход дзярж. цяглых людзей да феадалаў у Рус. дзяржаве 13 — пач. 18 ст. Каб пазбавіцца цяжкіх дзярж. падаткаў і павіннасцей, збяднелыя сяляне і гараджане дамаўляліся («закладваліся») з феадаламі перайсці да іх, калі будуць зменшаны павіннасці. Пры гэтым закладнікі трацілі асабістую свабоду і траплялі ў залежнасць да феадала. Упершыню З. ўпамінаецца ў дагаворнай грамаце 1266 Ноўгарада з цвярскім князем. Урад, не задаволены памяншэннем даходаў ад скарачэння цяглых сялян, Судзебнікам 1550 забараніў гандл. людзям «закладвацца» за манастыры, а ў 1584 — свецкім феадалам прымаць закладнікаў. Пастановы 1619, 1638 абавязалі закладнікаў вярнуцца на старыя месцы. З. фармальна забаронена Саборным улажэннем 1649, аднак існавала да пач. 18 ст. Дакументы 15—16 ст. сведчаць пра існаванне З. і на Полацкай зямлі.
т. 6, с. 505
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
забира́тьсяI несов.;
1. в разн. знач. забіра́цца; см. забра́ться;
2. страд. забіра́цца; набіра́цца; заклада́цца, закла́двацца; см. забира́тьI 1, 3, 5.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)