закарчане́ць гл. карчанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закарчане́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закарчане́ю закарчане́ем
2-я ас. закарчане́еш закарчане́еце
3-я ас. закарчане́е закарчане́юць
Прошлы час
м. закарчане́ў закарчане́лі
ж. закарчане́ла
н. закарчане́ла
Загадны лад
2-я ас. закарчане́й закарчане́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час закарчане́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

закарчане́ць сов. закочене́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі азябнуць, здранцвець ад холаду. Рукі закарчанелі, і пахукаць на іх няма калі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Моцна азябшы, траціць адчувальнасць.

Ногі карчанеюць на холадзе.

|| зак. закарчане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і скарчане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакарчане́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Разм. Закарчанець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці пакарчанелі. Рукі пакарчанелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца цвёрдым, нягнуткім, каляным. Вопратка задубела. // Змерзнуць; страціць гнуткасць ад холаду; закарчанець. Рукі на холадзе задубелі. □ — Ты чаго злезла з печы! Задубееш! — глянула бабка на мае босыя ногі. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stężeć

зак.

1. сканцэнтравацца; згусціцца;

2. застыць, зацвярдзець; закарчанець; скалавацець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

засты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.

1. Загусцець, стаць цвёрдым пры ахалоджванні (пра рэчывы). Лой застыў. Смала застыла.

2. Разм. Падмерзнуць, прымерзнуць; пакрыцца лёдам (пра ваду). Тут рачулка зусім не замерзла, толькі, .. запарушаная снегам, застыла. Сачанка.

3. Разм. Моцна змерзнуць, закарчанець. Застыць на марозе. Рукі застылі. // Прастудзіцца. Застыць у дарозе.

4. Астыць, ахаладзець (пра труп).

5. Стаць нерухомым; замерці (звычайна ў якой‑н. позе, у якім‑н. становішчы). Сустрэча была такая нечаканая, што Марылька аж скаланулася і нерухома застыла на месцы. Чарнышэвіч. Маці як несла патэльню на стол, так і застыла з ёю на паўдарозе. Шамякін. // Астацца нерухомым, нязменным (пра выраз твару). Таямнічая ўсмешка з хітрынкай застыла на яго твары. Пестрак. А на твары як застыла, так і не раставала зацятасць і злосць. Адамчык. // перан. Спыніцца ў сваім развіцці. Ведалі і тое, што хлопец не застыў у сваім развіцці, ён працягвае завочна вучыцца ў педінстытуце. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)