закама́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. закама́ра закама́ры
Р. закама́ры закама́р
Д. закама́ры закама́рам
В. закама́ру закама́ры
Т. закама́рай
закама́раю
закама́рамі
М. закама́ры закама́рах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

закама́ра ж., архит. закома́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Закамараарх.) 4/474; 5/239

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАКАМА́РА,

паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне часткі сцяны будынка паміж 2 лапаткамі, якое адпавядае форме ўнутр. скляпення (звычайна паўцыркульнага).

Найб. характэрны для візант. крыжова-купальнай сістэмы, у 10—13 ст. шырока выкарыстоўваліся ў стараж.-рус. (сафійскія саборы ў Кіеве, Ноўгарадзе і інш.), рус. архітэктуры 14—17 ст. (Успенскі сабор Маскоўскага Крамля).

На Беларусі З. вядомы ў 11—12 ст. у Сафійскім саборы і Спаса-Ефрасіннеўскай царкве ў Полацку, Барысаглебскай у Гродне, а таксама ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў храмах псеўдарус. стылю (цэрквы Аляксандра Неўскага ў Мінску, Сімяона ў Брэсце, у Камянцы, Бешанковічах і інш.).

Закамара.

т. 6, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

закома́ра архит. закама́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАКО́ШНІК у архітэктуры,

паўкруглая ці кілепадобная несапраўдная закамара, якая мае толькі дэкар. значэнне. Найб. характэрны для рус. культавага дойлідства 16—17 ст. Іх размяшчалі ярусамі каля асновы шатроў і барабанаў купалоў культавых будынкаў. На Беларусі ўпершыню выкарыстаны ў 12 ст. ў Полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай царкве. Быў пашыраны ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў архітэктуры псеўдарускага стылю. Імітацыі К. выкарыстоўвалі таксама ў грамадз. архітэктуры для аздаблення фасадаў, завяршэння аконных праёмаў і інш.

С.​А.​Сергачоў.

т. 7, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)