за́йчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. заяц.

2. Светлая пляма на чым-н. ад сонечнага праменя, адбітага бліскучай паверхняй.

Зайчыкі на сцяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́йчык

‘сонечная пляма’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. за́йчык за́йчыкі
Р. за́йчыка за́йчыкаў
Д. за́йчыку за́йчыкам
В. за́йчык за́йчыкі
Т. за́йчыкам за́йчыкамі
М. за́йчыку за́йчыках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́йчык

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. за́йчык за́йчыкі
Р. за́йчыка за́йчыкаў
Д. за́йчыку за́йчыкам
В. за́йчыка за́йчыкаў
Т. за́йчыкам за́йчыкамі
М. за́йчыку за́йчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́йчык м.

1. уменьш.-ласк. за́йчик; за́инька, за́йка;

2. (светлое пятно от солнечного луча) за́йчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́йчык, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да заяц.

2. Светлая пляма на чым‑н. ад сонечнага прамяня, адбітага бліскучай паверхняй. Сонца прабіваецца сюды [у зараснік] скупа, зайчыкамі блішчыць то на лістку, то на кавалачку чорнай вільготнай зямлі. Мележ. Сонечна зайчык трапіў на шкельцы акуляраў, рознакаляровай вясёлкай мільгануў па сцяне. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́йчык м памянш гл зайчаня, зайчанё;

пуска́ць за́йчыкі разм spegeln vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

за́яц, за́йца, мн. зайцы́, -о́ў, м.

1. Невялікі звярок з атрада грызуноў, а таксама футра з яго.

Палахлівы як з.

За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш (прыказка).

2. Безбілетны пасажыр або глядач, што пранік куды-н. без білета (разм.).

Ехаць зайцамзнач. прысл.).

|| памянш.ласк. за́йка, -і, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.) і за́йчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.).

|| прым. зае́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Заечая натура (перан.: палахлівая).

Заечая губа — прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bunny rabbit [ˈbʌni ræbɪt] n. за́йчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

за́йка ласк. за́йка, -кі м., за́йчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́инька уменьш.-ласк. за́йка, -кі м., за́йчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)