за́йздрасць, -і, ж.

Пачуццё прыкрасці і раздражнення, выкліканае дабрабытам, поспехамі іншых.

Глядзець з зайздрасцю на што-н.

◊

На зайздрасць — так (такі), што можна пазайздросціць.

Лопнуць ад зайздрасці — пра бурнае праяўленне зайздрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́йздрасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. за́йздрасць
Р. за́йздрасці
Д. за́йздрасці
В. за́йздрасць
Т. за́йздрасцю
М. за́йздрасці

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́йздрасць ж. за́висть;

◊ з. бярэ́ — зави́дки беру́т;

ло́пнуць ад ~ці — ло́пнуть от за́висти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́йздрасць, ‑і, ж.

Пачуццё незадаволенасці і раздражнення, выкліканае перавагамі, поспехамі, дабрабытам іншых; жаданне мець тое, што маюць другія. — Ты мяне ўсюды абганяеш, — гаварыла Галіна Святлане з лёгкай зайздрасцю. Шахавец.

•••

Лопнуць ад зайздрасці гл. лопнуць.

На зайздрасць — так (такі і пад.), што можна пазайздросціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́йздрасць ж. Neid m -(e)s;

з за́йздрасцю néidisch;

ад за́йздрасці vor Neid;

пачуццё за́йздрасці Néidgefühl n, -s;

чо́рная за́йздрасць der blánke [blásse] Neid;

яго́ грызе́ за́йздрасць der Neid zerfrísst ihn, der Neid lässt ihm kéine Rúhe;

паміра́ць ад за́йздрасці vor Neid vergéhen* [plátzen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зайздрасць; завідкі, завіда (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

за́відкі, -аў (разм.).

Зайздрасць.

З завідкамі паглядаць.

З. бяруць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зайздро́сны, -ая, -ае.

1. Які заўсёды зайздросціць, поўны зайздрасці, які выражае зайздрасць.

З. чалавек.

З. позірк.

2. Здольны абудзіць зайздрасць.

З. лёс.

Зайздроснае здароўе.

|| наз. зайздро́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́висть за́йздрасць, -ці ж.;

◊

на за́висть на за́йздрасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛЕ́ША Юрый Карлавіч (3.3.1899, г. Кіраваград, Украіна — 10.5.1960),

рус. пісьменнік. У 1916—18 вучыўся ў Новарасійскім ун-це (Адэса). Аўтар рамана «Зайздрасць» (1927), рамана-казкі «Тры таўстуны» (1928; аднайм. фільм, 1967), кнігі апавяданняў «Вішнёвая костачка» (1931), мемуарна-дзённікавых запісаў «Ні дня без радка» (выд. 1961). Пісаў вершы, нарысы, кінасцэнарыі і інш. Інсцэніраваў для тэатра раман Ф.​Дастаеўскага «Ідыёт».

Тв.:

Избр. М., 1983;

Бел. пер. — Зайздрасць. Мн., 1931.

Ю.К.Алеша.

т. 1, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)