зазна́йка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -йцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -на́ек (разм.).

Чалавек, які зазнаецца.

Гэта быў сур’ёзны чалавек, не з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазна́йка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зазна́йка зазна́йкі
Р. зазна́йкі зазна́ек
Д. зазна́йку зазна́йкам
В. зазна́йку зазна́ек
Т. зазна́йкам зазна́йкамі
М. зазна́йку зазна́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зазна́йка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зазна́йка зазна́йкі
Р. зазна́йкі зазна́ек
Д. зазна́йцы зазна́йкам
В. зазна́йку зазна́ек
Т. зазна́йкай
зазна́йкаю
зазна́йкамі
М. зазна́йцы зазна́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зазна́йка разг. зазна́йка, -кі м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазна́йка м. и ж. зазна́йка; (о мужчине — ещё) горде́ц; (о женщине — ещё) гордя́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазна́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑знайцы, Т ‑знайкай, ж.; Р мн. ‑знаек.

Той, хто зазнаецца. Дзяўчына як дзяўчына. Праўда, не выскачка, не зазнайка. Гроднеў. Хацелася плаўненька пусціць [трактар] у ход, паказаць гэтаму зялёнаму зазнайку [Бадытчыку], што і мы не лыкам шытыя. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазна́йка м разм Großtur m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

задава́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ва́к (разм.).

Фанабэрысты, ганарысты чалавек; зазнайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Grßtuer

m -s, - разм. хвалько́, зазна́йка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zarozumialec

м. саманадзейны (фанабэрысты; пыхлівы) чалавек; зазнайка; ганарлівец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)