зажы́нкі, -нак.

Пачатак жніва і яго святкаванне.

Спраўляць з.

|| прым. зажы́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажы́нкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. зажы́нкі
Р. зажы́нак
Д. зажы́нкам
В. зажы́нкі
Т. зажы́нкамі
М. зажы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зажы́нкі, -нак ед. нет, с.-х. нача́ло жа́твы, зажи́н м., зажи́нки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зажы́нкі, ‑нак; адз. няма.

1. Пачатак жніва. Вакол такі спакой, нібы настаў вялікі адпачынак, Хоць недзе блізка час касьбы і недалёка дзень зажынак. Русецкі. Кажуць, як зерне разломіш у пальцах — Смела выходзь на зажынкі. Арочка.

2. Святкаванне пачатку жніва. У калгасе спраўлялі зажынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Зажынкі» (альманах) 1/270

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Зажынкі 4/471; 5/284

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЖЫ́НКІ,

старадаўні земляробчы звычай у беларусаў і інш. славянскіх народаў, звязаны з пачаткам жніва. Яго абрадавы сэнс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. Звычайна З. спраўлялі ў суботу вечарам; перад гэтым прыбіралі хату і двор, стол засцілалі белым абрусам, клалі бохан хлеба с соллю. Зажынальніцай выбіралі жанчыну «лёгкую на руку», каб усё жніво прайшло спраўна. Ў першы выхад на ніву нажыналі невял. сноп жыта, перавязвалі яго чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці (зерне з яго пасля дамешвалі да насення). У дзень З. рыхтавалася святочная вячэра, у час якой сям’я з’ядала хлеб і сыр, прынесеныя з поля. У наш час З. адзначаюць як свята першага снапа.

А.С.Ліс.

т. 6, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зажы́нкі мн.

1. (пачатак жніва) Begnn der rnte;

2. (святкаванне пачатку жніва) Fier zu Begnn der rnte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зажи́нки с.-х. зажы́нкі, -нак ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце, ‑жнуць; зак., што і без дап.

Пачаць жаць; зрабіць зажынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)