зае́зд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зае́зд зае́зды
Р. зае́зду зае́здаў
Д. зае́зду зае́здам
В. зае́зд зае́зды
Т. зае́здам зае́здамі
М. зае́здзе зае́здах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зае́зд, -у, М -дзе, м.

1. гл. заехаць.

2. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, бегу, гонках.

Паўфінальны з.

3. Прыезд у пэўны тэрмін групы адпачываючых у санаторый, дом адпачынку.

Сёння ў доме адпачынку з.

|| прым. зае́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зае́зд в разн. знач. зае́зд, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зае́зд, -ду м.

1. (действие) зае́зд;

2. спорт. зае́зд;

у пе́ршым ~дзе ўдзе́льнічаюць тры кані́ — в пе́рвом зае́зде уча́ствуют три ло́шади

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зае́зд, ‑у і ‑а, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. заязджаць — заехаць (у 1, 4 і 5 знач.).

2. ‑у. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, гонках. Паўфінальны заезд. У першыя заездзе ўдзельнічала пяць коней. Атрымаць перамогу ў апошнім заездзе.

3. ‑у. Разм. Новая змена, кантынгент (у доме адпачынку, санаторыі і пад.). Новы заезд.

4. ‑а. Уст. Заезны дом. [Хурс] часта бываў у местачковых заездах, у карчомных стадолах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́зд м Lauf m -(e)s, Läufe, Tour [tu:r] f -, -en (конны спорт); Rnde f -, -n (парусны спорт); Rnnen n -s (веласпорт, веславанне на байдарках)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зае́зд Дарога, вельмі вузкі праезд у лесе, паміж пабудовамі, куды можна заехаць толькі заднім ходам або дзе нельга развярнуцца (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

зае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́хаў, -е́хала; -е́дзь; зак.

1. Прыехаць куды-н. ненадоўга, па дарозе.

З. да знаёмых.

2. па каго-што, а таксама з інф. Прыехаць з якой-н. мэтай.

З. па дзяцей.

З. развітацца.

3. Пад’ехаць не прама, аб’язджаючы.

З. з левага боку.

З. наперад.

4. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба.

З. на край свету.

З. у гразь.

5. каму ў што, па чым і без дап. Ударыць каго-н. (разм., груб.).

З. у вуха.

|| незак. заязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэст-зае́зд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэст-зае́зд тэст-зае́зды
Р. тэст-зае́зду тэст-зае́здаў
Д. тэст-зае́зду тэст-зае́здам
В. тэст-зае́зд тэст-зае́зды
Т. тэст-зае́здам тэст-зае́здамі
М. тэст-зае́здзе тэст-зае́здах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зае́зны, -ая, -ае.

1. гл. заезд.

2. У выразе: заезны двор (дом) (уст.) — карчма з месцамі для начлегу і дваром для коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)