Задыякальнае святло 4/470—471; 7/184; 8/581; 9/632

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАДЫЯКА́ЛЬНАЕ СВЯТЛО́,

свячэнне начнога неба, якое назіраецца ўздоўж экліптыкі (на фоне сузор’яў Задыяка). Мае форму нахіленага светлавога конуса, найб. яркага і шырокага паблізу Сонца; яго яркасць перавышае яркасць начнога неба ў 2—3 разы. З аддаленнем ад гарызонту звужаецца і пераходзіць у паласу, што слаба свеціцца і праходзіць цераз усё неба ўздоўж пояса Задыяка. У вобласці, процілеглай Сонцу, задыякальная паласа расшыраецца і пераходзіць у пляму авальнай формы, т. зв. проціззянне.

У сярэдніх шыротах З.с. найлепш назіраецца ў студз.сак. на заходнім схіле неба адразу пасля захаду Сонца, а ў вер.ліст. — на ўсходзе перад узыходам Сонца. У тропіках, дзе экліптыка перпендыкулярная гарызонту, З.с. амаль такое ж яркае, як Млечны Шлях, і яго можна назіраць уздоўж усёй экліптыкі. З.с. абумоўлена рассеяннем сонечнага святла часцінкамі міжпланетнага пылу, якіх асабліва шмат паблізу плоскасці экліптыкі.

Н.​А.​Ушакова.

Да арт. ЗАЗ: легкавы аўтамабіль ЗАЗ-1102 Таўрыя.

т. 6, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

задыяка́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. задыяка́льны задыяка́льная задыяка́льнае задыяка́льныя
Р. задыяка́льнага задыяка́льнай
задыяка́льнае
задыяка́льнага задыяка́льных
Д. задыяка́льнаму задыяка́льнай задыяка́льнаму задыяка́льным
В. задыяка́льны (неадуш.)
задыяка́льнага (адуш.)
задыяка́льную задыяка́льнае задыяка́льныя (неадуш.)
задыяка́льных (адуш.)
Т. задыяка́льным задыяка́льнай
задыяка́льнаю
задыяка́льным задыяка́льнымі
М. задыяка́льным задыяка́льнай задыяка́льным задыяка́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛЕЎ (лац. Leo),

задыякальнае сузор’е. Найб. яркая зорка Рэгул (α Л.), 1-й зорнай велічыні, разам з зоркамі β, δ, γ утварае трапецыю; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэр. Беларусі відаць зімой і вясной.

Сузор’е Леў.

т. 9, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРОЦІЗЗЯ́ННЕ,

слабае свячэнне, якое назіраецца на начным небе ў месцы, дыяметральна процілеглым Сонцу. Абумоўлена рассеяннем сонечнага святла пылавымі часцінкамі міжпланетнага асяроддзя. Мае форму эліпса, вял. вось якога накіравана ўздоўж экліптыкі. Сярэднія вуглавыя памеры (6—8°) х (10—13°). Сярэдні кантраст над фонам начнога неба 10—12% (макс. — 20%). Форма, памеры і яркасць залежаць ад сонечнай актыўнасці. Найлепшыя ўмовы назірання вясной і восенню. Гл. таксама Задыякальнае святло.

т. 13, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)